Старонка:Досьвіткі (1922).pdf/3

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Досьвіткі.

(Драматычныя сцэны).

Сялянская хата. З пачатку хату асьвячае зарава пажару; пажар тухне і пасьля з другога боку усходзе сонца. Час-ад-часу чуваць далекі грукат гармат. У хаце, як перапужаныя авечкі, таукуцца-запрытаіліся сяляне. На ложку стогне хворы. Адна з кабет, гістаючы дзіцянетка на руках, пяе калысанку.

З ГРАМАДЫ: — Душна, цяжка дышаць, як пад лёдам.
— Як жывыя ў магілу закапаныя.
— Канец сьвету, канец сьвету…
— Пагінулі, прапалі…
— І як жыць, з чаго пачаць…
— Гарматы грукацяць, а мне выдаецца, што я ляжу ў дамавіне і на мяне пясок кідаюць, кідаюць…

СЕЛЯНІН. (увышоўшы.) Кара Божая, кара Божая… Ад вёскі асталіся чорныя галавешкі, белыя печы… дымам усё зьнікла! Толькі гэта хатачка адна аднюсенькая ўцалела, каб затуліпь у сабе нас пакутнікаў, зьнідужэйшых ад бяды, мук…

ГАСПАДАР. Хай бы лепш і яна пажарышчам стала, чымся дачакаць гэткае пашаноты.

З ГРАМАДЫ: — Не грашы, браце, Богу.
— А дзе твае яшчэ?

СЕЛЯНІН. Дзе мае… Жонка знаць ачумела, ці хацела што ратаваць, бо кінулася ў хату, — а страха ўжо гарэла. Дачка, енчучы з болю