Старонка:Досьвіткі (1922).pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ўсё хадзіла каля вогнішча хаты і звала: „Мама! Мамачка!..“ Ажно толькі цяпер выгарнулі яе костачкі… Я ня мог глядзець… А дачка білася аб зямлю, кляла і блюзьніла, аж пакуль шалёная куля і яе… Эх, чаму гэтая куля мяне абмінула!

З ГРАМАДЫ: — Як, дык і яна забіта?
— Бедная дзяўчына!

СЕЛЯНІН. Ох, браточкі мае, калі я згледзіў, як яе кроў дымілася на гарачым попялу побач стлеўшых костачак яе маці, дык так запякло, задрыжэла ў нутры. Крыўдна мне стала, моцна крыўдна. Камень грыз-бы са злосьці, помсты жадала сэрца… але ворага нідзе ня было… Ды й хто нам вораг?!

З ГРАМАДЫ: — Праўда, ўсё нам ворагі, ўсе нас пакінулі, як зблыканых авечак. Усё пабралі, паглумілі, праз век запрацаванае крывавым мазалём. Б‘юць нас, зьдзекуецца з нас, а што мы? А мы загнаныя ў казіны рог жальбуем толькі.

СЕЛЯНІН. (стаіць апёршыся на кіек, як бы сам да сябе) Хто нам вораг? Каб жа мы зналі, мо гурмам, грамадой далі-б яму рады, але кожны думае па своему, у кожнага іншы вораг, кожны сам сабе і усім вораг.

З ГРАМАДЫ: — Паны нам ворагі.
— Паны пабітыя ці паўцекалі, а на мейсцы двароў, ляжаць выгарэўшыя плямы, а з іх бароў і пушч ідзе за нашыя шнуры і агароды — лес ідзе.
— Грозным поступам лес ідзе.
— Мо лес наш вораг?

З грамады выступае кволы чалавек у бабскім каптане, скідаючы яго кажа:

КВОЛЫ ЧАЛАВЕК. Я ваш вораг… Наце, аддаю…

З ГРАМАДЫ: — Якім парадкам?
— Чаму ты нам вораг?

КВОЛЫ ЧАЛАВЕК. Як пачаўся пажар на вёсцы, дык я, гэтага, кінуўся нібы ратаваць ды ўс-