Старонка:Досьвіткі (1922).pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Хай бы ён лепш, лётаючы там каля сонца, сьвету нам кінуў.
— Ох, калі гэтая крутаніна кончыцца, калі ўціхамірыцца. Няма жыцьця!
— Круціцца, меліцца, як на торжышчы якім.
— Крыўдна нам, крыўдна. Во хоць бы я: з багатага, семяністага гаспадара астаўся, як стой. Жабрак! Усяго таго багацьця — галоднае, халоддае жыцьцё.
— Церпім гора — мусіць гэтак трэба. Адно толькі цяпер прашу, каб супакоілася гэтае насланьнё, хвіля,
— Міру, міру!..
— Нашы дзеці дык і ня знаюць, што такое мір, спакойнае жыцьцё.
— Я, надойча, як хаваліся ад куль, прылёг у ямку. А кулі, значыць, нада мной роем пзынкаюць, хэ, хэ… А я перажагнаўся, утуліў галаву і ўзіраюся, значыць, на зямлю. Бачу адна, другая дзюрачка, а праз іх так і снуюць мурашкі. Адна, значыць, казяўку якуюсь валоча, другая траўку сухую — ну ведама кожная мае занятак, толькі вось я, думаю сабе, туляюся па ямах, як збойца, кінуў гаспадарку, сямью і за што, і на што? І жаль, значыць, мяне моцны агарнуў, сьлёзы як гарох пасыпаліся, хэ-хэ-хэ… да душы пасыпаліся, самахоць… (неўзнаку ўцерае сьлёзы). Ускочыў, значыць, я і стаў на відавоку, але ні адна куля не зачапіла — такі ўжо лёс. Хэ, хэ…
— Дык ня дзіва жывеш здаецца па людзку і бацькі Бога не гнявілі, а вось душа калоціцца ў трывозе, як пакутніца, як бы ўчыніў якісь страшны праступак.

Тут адзін з сялян, што спаў прысеушы на падлогу, ускочыў крычучы з прасонку.

ПРАБУДЖАНЫ. Стойце, ня біцеся! Пагібель на вашу партыю!