Старонка:Досьвіткі (1922).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

раство сьценак і абразы паганялі бы думкі аб Богу, аб небе, аб шчасьці… Я б там выздаравеў.

З ГРАМАДЫ: — Каб-жа сьмерць.

ХВОРЫ. Найлепшая падзяка за жыцьцё, гэта спакойнае, бяз мук скананьне.

З ГРАМАДЫ. — Мама, мамачка дай есьці. Мамачка, есьці хачу.

З ГРАМАДЫ: Ціха ты дакука мая, нешчасьце маё, што я табе дам… (раптам прыгартае дзіця і плача). Супакойся дзетка маё родненькае. Мне яшчэ трудней, бо мушу разумець твой голад і сама галадаць. О, гора-ж маё, гора!

ГАСПАДЫНЯ. Ціхаце-ж, я падзялю страву хворага… Хай дзіцянё заморыць рабака. (Дастае з печы яду).

ХВОРЫ. Дай, дай… мне толькі абы супакой, цішыну.

КАБЕЦІНА. (Уваходзіць з дзіцянём на руках) Сьвяты чалавек! Сьвяты гэты наш вучыцель — дзе ён ступіць там і радасьць запануе.

З ГРАМАДЫ: Ну, што там такое?
— Дык ён ня ўцёк?
— Ну хіба-ж ня бачыў, як ён тушыў пажар.

КАБЕЦІНА. Выратаваў мне дзяцёнка, жыцьцё не шкадуючы, выратаваў… Маю красачку, надзею…

З ГРАМАДЫ: — Дык чаго-ж ты плачаш?

КАБЕЦІНА. Я і плачу, і сьмяюся, і жаль мне нейкі, і радасьць, як з Богам гукала. Ен усім памагае — гэта сьвяты чалавек. Цяпер раненых даглядае, поіць, пацешае словам і чынам… (чуваць шум матора; усе кінуліся да вакна).

З ГРАМАДЫ: — Арэплян, арэплян!..
— Дзе?
— Глядзі ўверх, правей…
— Вундзе, як павук паўзе па хмарцы.
— Бомбы мусіць кідае. Каб на нас ня кінуў.