Старонка:На імпэрыялістычнай вайне (1926).pdf/111

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У ногі сьцюдзёна. Боты працякаюць.

Выпарыцца-б у лазьні, надзець чыстую кашулю, павячэраць смашна і легчы спаць у цёпленькім. Нічога болей не хачу на сьвеце!

Ах ты, доля мая, доля! Доля горкая мая!

І не адна мая: цэлых міліёнаў.

XXII

1 кастрычніка.

Сяньня прышоў ліст ад родных, ліст ад родных, пасланы 9-га жніўня. Вось дык пошта…

Еў брукшу і мак на голым і нудным гародзе жмогуса, каб хоць троху перастала ссаць пад лыжачкай. Спаў гэтую ноч у хаце на саломе.

Бачыў, як дывізіённы ад‘ютант раздаваў крыжы. Гэроі лаяліся, спрачаліся. — „Яму ня варта, таму няма за што!..“ — „Ён быў-ткі пад агнём!..“ — „А я што: пад сьнегам?“

Чуў, як у сенцах касавокі „халуй“ (так салдаты завуць дзяншчыкоў), родам туляк, казаў, што ён, вярнуўшыся з вайны, укінець салдацкую вопратку ў агонь у печы, каб пагарэла „ўся гэтая брыдота“. Потым ён ганіў „хахлоў“ (а так салдаты завуць сваіх таварышоў, якія родам з Украіны і таксама з Беларусі), што яны свой паёк цукру і гарбаты не спажываюць самі, а прадаюць крамнікам, каб злажыць грошы і вярнуцца з службы дамоў у лакірованых ботах, алягантамі. — „Гарбаты піць ня ўмеюць хахлы: фу, фу-у! — дзьмуць, ды як як сабакі: хляўк!хляўк!“ Яго таварыш, дзяншчык з беларусаў, спа-