каторы любіць выпіць.
Лэя. (сьмяецца). Можэ гэта ты, Антось?
Антось. Так і ёсьць; рука гэтак паказывае. А Бэрку ты ні любіш, — яго і любіць німа за што.
Бэрка. (Намысьліўшыся), Ну, Антось: пытаў ты мяне, запытаю і я цябе. Скажы, сколькі сабака носіць у сабе страву?
Антось. Столькі, сколькі ты над бубляю сядзіш. (Рыгор і Габрусь сьмяюцца).
Бэрка. А чаму у курыцы вочы закрываюцца знізу?
Антось. А чаму у цябе нос на перадзі, а ні на патыліцы? Дурак ты! што ты пытаеш? Такая яе урода.
Бэрка. А вот і ні ведаеш.
Антось. Больш я забыўся, як ты знаеш.
Габрусь. (да Антося). Хадзі, дзядзька, да нас!
Антось. Дык што будзе?
Габрусь. Нічога ні будзе, пасядзіш з намі, чарку выпьеш.
Антось. Змілаваліся! Дзякуй вам, дзеткі!.. Ідзіця вы к чортавай матары з вашай гарэлкай. У мяне свая ёсьць. (Мацае кішэні). Нябось, ніхто ні захацеў з дзядзькам паздароўкацца — брыдка! Антось — пьяніца, Антось — лайдак, на Антося дзеці пальцамі паказываюць… Дзе-ж мая пляшка, трасца яе долі?.. Бэрка! на што забраў гарэлку?
Бэрка. Я ні пьяніца, Антось.
Антось. Эх, Бэрка, Бэрка! Святым хочаш быць, законы талмудаў споўняеш, а Антосю запускаеш шпількі. Ну, што-ж?