Старонка:Сцэнічныя творы (1917).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Лэя. Можа ў пільчаку твая гарэлка?

Антось. От што значэ сэрцо кабеты, каторая любіць. Ты, Лэя, будзеш у раю, а Бэрку — гула асмаленая. Дай пацалую цябе. (Лэя уцекае). Бэркі баіцца! (Падымае пільчак). Губляў я гарэлку многа раз, але яна ні прападала. А гарэлка згубіла мяне адзін раз, і я ні знайду сябе. (Цягне з бутэлькі. Стаіць колькі мамэнтаў, апусьціўшы галаву, потым паважна уздымае яе, абводзіць усіх). Выбачайця, хлопцы! Выбачай і ты, Бэрка… Я ні са злосьці — натура мая такая… (Зразу другім тонам). Эх, каб я быў пісьменны! Напісаў бы я пра нашае цёмнае мужычае жыцьцё, ды як напісаў-бы: слязьмі і кроў‘ю! Вам сьмешна: Антось — камэдыянт, пацешае вас, і вы сьмеяцеся! Але ці бачылі вы, як Антось плакаў? Але ці чулі вы, як Антось праклінаў час, калі ён радзіўся на сьвет, долю сваю сабачую?.. Эх, свіначае жыцьцё! (Скрыгіча зубамі). І каму карысьць з мяне? Жыў я, жыў, лік годам згубіў. Сынэ паўміралі, унукі гібеюць. А жонка?.. (Задумываецца). Ты б і дагэтуль жыла, мая сівая галубка, і мяне б пахавала. Але ці мала адабраў я твайго здароў‘я? Ці ні ты гэта тулялася на завугольлю ў аднэй бялізьне, як у маёй галаве бушаваў хмель?.. Сабака я, печаны гад, збойца!.. Хата мая спусташылася, вакруг усе павыміралі, а я адзін… адзін… Я — адзін! Мне жудасна у хаці маёй!.. Адна толькі ты са мною, атрута мая, ты — мая пагібельніца! (Трасе бутэлькай). Ты, згуба мая! З-за цябе калаціў я сямью маю, з-за цябе, паганая! (Замахіваецца бутэлькай). Не, ні хопіць сілы разбіць цябе. (Зноў цягне з бутэлькі). Чорт мя-