Прыгоды Мюнхаузена (1938)/2/Караблі, праглынутыя рыбай

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Сырны востраў Караблі, праглынутыя рыбай
Апавяданьне
Аўтар: Рудольф Эрых Распэ, Карней Чукоўскі
1938 год
Арыгінальная назва: Die Abenteuer des Baron Münchhausen (1785)
Сутычка з мядзведзем

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




КАРАБЛІ, ПРАГЛЫНУТЫЯ РЫБАЙ

У нас не было компаса, і таму мы доўга блудзілі па незнаёмых морах.

Наш карабель раз-по-раз акружалі страшэнныя акулы, кіты і іншыя морскія страшыдлы.

Нарэшце мы наткнуліся на такую вялікую рыбу, што стоячы каля яе галавы, мы не маглі ўбачыць яе хвост.

Калі рыба захацела піць, яна разявіла ляпу, і рэчка пацякла ў яе горла, цягнучы за сабою наш карабель. Можаце сабе ўявіць, якую мы перажылі трывогу! Нават я, ужо на што адважны, а і то задрыжаў ад страху.

Але ў рыбіным жываце было ціха, як у гавані. Увесь рыбін жывот быў набіты караблямі, даўно ўжо праглынутымі прагным страшыдлам. О, каб вы ведалі, як там было цёмна! Мы-ж не бачылі ні сонца, ні зораў, ні месяца.

Рыба піла ваду два разы ў дзень, і кожны раз, калі вада ўлівалася ў яе горла, наш карабель падымаўся на высокіх хвалях. У астатні час у жываце было суха.

Дачакаўшыся, калі вада схлынула, мы з капітанам сышлі з карабля пагуляць. Тут мы сустрэлі маракоў з усяго свету: шведаў, англічан, партугальцаў. У рыбіным жываце іх было дзесяць тысяч. Многія з іх жылі там ужо некальні год. Я прапанаваў сабрацца разам і абмеркаваць план вызвалення з гэтай душнай турмы.

Мяне выбралі старшынёй, але якраз у гэтую хвіліну, калі я адкрыў сход, праклятая рыба пачала зноў піць, і мы ўсе разбегліся па сваіх караблях.

Назаўтра мы зноў сабраліся і я падаў такую прапанову: звязаць дзве самыя высокія мачты і, як толькі рыба раскрые рот, паставіць іх старчма, каб яна не магла сашчаміць чэлюсці. Тады яна так і астанецца з разяўленай ляпай, і мы лёгка выплывем назад.

Мая прапанова была прынята аднагалосна.

Дзвесце самых дужых матросаў паставілі ў страшыдліным роце дзве высачэзныя мачты — і яно не магло закрыць рот. Караблі весела выплылі з яго жывата ў адкрытае мора. Выявілася, што ў жываце гэтай аграмадзіны было семдзесят пяць караблёў. Можаце сабе ўявіць, якой велічыні было тулава!

Мачты мы, канешне, так і пакінулі ў разяўленай рыбінай ляпе, каб яна больш нікога не магла праглынуць.

Вызваліўшыся з палону, мы, вядома, захацелі ведаць, дзе мы знаходзімся. Выявілася — у Каспійскім моры. Гэта вельмі здзівіла нас усіх, таму што Каспійскае мора — закрытае: яно не злучаецца ні з якімі іншымі морамі.

Але трыногі вучоны, якога я захапіў на Сырным востраве, растлумачыў мне, што рыба трапіла ў Каспійскае мора праз яні-небудзь падземны нанал.

Мы накіраваліся да берагу і я паспяшыў на сушу, заявіўшы сваім спадарожнікам, што больш ніколі і нікуды не паеду, што з мяне даволі і тых прыгод, якія я перажыў за гэтыя гады, а цяпер я хачу адпачыць!

Мае прыгоды добра такі стамілі мяне, і я парашыў зажыць спакойным жыццём.