Старонка:Выбраныя апавяданні (Тургенеў, 1947).pdf/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Кандрат засмяяўся зноў. І Ягор усміхнуўся. «Дык толькі платы затрашчэлі?» — прагаварыў ён.

— Толькі іх і бачыў, — падхапіў Кандрат. — Так і далі лататы!

Мы зноў усе прыціхлі, Раптам Кандрат спалохаўся і вы- прастаўся.

— Э, баценькі, — усклікнуў ён: — ды гэта-ж неіначай пажар!

— Дзе, дзе? — запыталіся мы.

— Вунь, глядзіце, наперадзе, куды мы едзем… Пажар і ёсць! Яфрэм-жа, Яфрэм напрарочыў! Ці не яго ўжо гэта работа, акаянная яго душа…

Я зірнуў у напрамку, куды паказваў Кандрат. Сапраўды, вярсты за дзве або тры наперадзе ў нас, за зялёнай паласой нізкага ельніку, тоўсты слуп шэрага дыму павольна ўздымаўся ад зямлі, паступова выгінаючыся і распаўзаючыся шапкай; ад яго направа і налева былі відаць другія, меншыя і бялейшыя.

Мужык, увесь чырвоны, успацелы, у адной кашулі, з раскудлачанымі валасамі над спалоханым тварам, наляцеў проста на нас і ледзь спыніў свайго наспех зацуглянага коніка.

— Браточкі, — задыхаючыся, запытаўся ён: — палясоўшчыкаў не бачылі?

— Не, не бачылі. Што гэта лес гарыць?

— Лес. Народ сагнаць трэба, а то, калі да Траснога кінецца…

Мужык затузаў локцямі, забарабаніў пятамі па баках каня… Конь паімчаўся.

Кандрат таксама пагнаў сваю пару. Мы ехалі проста на дым, які рассцілаўся ўсё шырэй і шырэй; месцамі ён раптам чарнеў і высока ўздымаўся. Чым бліжэй мы пасоўваліся, тым больш няяснымі станавіліся яго абрысы; хутка паветра ўсё пацямнела, моцна запахла гарэлым, і вось, паміж дрэвамі, дзіўна і жудасна варушачыся на сонцы, прамільгнулі першыя, бледначырвоныя языкі полымя.

— Ну, дзякуй богу, — заўважыў Кандрат: — здаецца пажар паземны.

— Які?

— Паземны; такі, што па зямлі бяжыць. Вось, з падземным цяжка зладзіць. Што тут зробіш, калі зямля на цэлы аршын гарыць? Адно выратаванне: капай канавы — ды хіба гэта лёгка? А паземны — нічога. Толькі траву збрые, ды сухое лісце спаліць. Яшчэ лепш лёсу ад яго бывае. Ух, аднак, глядзіце, бацюхны, як шуганула!

Мы пад’ехалі амаль да самага пажару. Я злез і пайшоў да