Старонка:Гісторыя Беларусі ў XIX і пачатку XX сталецця.pdf/125

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

рушнымі. Польшча павінна адрадзіцца, як каралеўства, у тых самых формах, у якіх яна памерла. Чырвоныя складаюцца з дробнай рэволюцыйна-настроенай буржуазіі, інтэлігэнцыі і студэнцтва. Цэнтр польскай справы, на іх погляд, павінен быць не ў дыплёматычных забаўках, а ў рэволюцыйных актах. Землі павінны быць адабраны ад паноў і раздадзены сялянам. Абвестка аб гэтым акце павінна быць зроблена адразу, у самым пачатку паўстаньня, ясна і катэгорычна, каб працоўныя масы цалком увашлі ў паўстаньне. Рэч Паспалітая павінна будавацца не па старых асновах, а як шырока-дэмократычная рэспубліка. Некаторыя з чырвоных сваю соцыяльную програму выражалі вельмі яскрава і вобразна. «Пякельнаму дэмагогу» Мераслаўскаму прыпісваюць, напрыклад, такія словы: «Польшча будзе вольнай толькі тады, калі на кішцэ апошняга ксяндза будзе павешан апошні шляхціц».

Зразумела, што паміж чырвонымі і белымі йдуць няспынныя прынцыповыя спрэчкі. І тая і другая партыя мае ў Парыжы свае ўласныя органы друку: белыя—«Wiadomosci Polskie», чырвоныя—«Przeglad Rzecy Polskich». Паміж гэтымі часопісямі ідзе бесьперарыўная полеміка. Белыя не згаджаюцца з радыкалізмам чырвоных. Найбольшае, на што частка белых згаджаецца пайсьці, — гэта пусьціць у сялянскія масы няясную абяцанку палепшаньня іх долі ў будучыне.

Як гаварылася вышэй, паўстаньне пачалося ў ноч з 10 на 11 студзёна. Шмат дзе ў краі сталі выступаць партызанскія групы. Масавае сялянства пасыўна адносіцца да паўстаньня, дзякуючы таму, што белыя іграюць у ім відную ролю. Часта нават у кароннай Польшчы прыкмячаліся адмоўныя адносіны да паўстанцаў. Удзельнік паўстаньня, добраволец француз Л. Фук у сваёй кніжцы «Р us de Роlogne», успамінаючы аб паўстаньні, гаворыць, што нярэдка сяляне віталі паўстанцаў словамі «сабачая шляхта». І Грабец у сваім творы «Рок 1863», выданым у нашы дні, таксама дае шмат прыкладаў варожых адносін польскага сялянства да паўстаньня. Сялян—«здрайцаў айчыны» паўстанцы сотнямі вешалі і яшчэ ў большым ліку ім вылічалі «solenne batogi» (стр. 238, 248 і г. д.). Часта і самі паўстанцы ўхіляліся ад таго, каб даць удзел у паўстаньні праўдзіва-рэволюцыйным пролетарскім элемэнтам. Л. Фук у тэй-жа кніжцы адносна гэтага апавядае: Сем тысяч рабочых запісалася ў польскім комітэце ў Парыжы, каб ісьці ў Польшчу ў якасьці паўстанцаў, але комітэт іх туды не пакіраваў, бо народны жонд меў на ўвазе адну мэту—пабудаваць у Польшчы старажытны уціск над простым людам.

Каб прыцягнуць селяніна да паўстаньня, белыя прыбеглі да спрабаванага сродку—рэлігіі. Пушчаны былі ў справу ксяндзы, каторыя абвясьцілі паўстаньне і удзел у ім сьвятою справаю. Цікава тое, што чырвоныя таксама не адмаўляліся ад таго, каб скарыстаць рэлігійны