Старонка:Пісаравы імяніны (1927).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сюды на хату, на хату (дастаў дзераўляную лапатку з лучыны прыціснуў ёй язык), схавайце язык назад, зачыніце губу (дастаў гадзіньнік, слухае пульс). Шалёны пульс.
А скажыце мне, кіслае і салёнае ясьцё?

Жонка. Па троху.

Пісар. Лжэць, лжэць, за апошні час, вялікі спрыт да агуркоў мае, за тыдзень капы са тры спражыла.

Жонка. Як табе ня сорам лгаць?

Фэльчар. Агурок рэч спажыўная, але вам забараняю есьці.

Пісар. Што з ёй?

Фэльчар. Як выглядае язык, то ў жонкі вашай — нястраўнасьць.

Жонка. Бярыцеся вы распазнаваць кабету, ня ведаючы які гэта кабета твор.

Пісар. Самы звычайны, як пісана ў ветхім завеце, Адамава рабро, райская гліна і больш нічога.

Жонка. Мыляешся.

Фэльчар. Так, так панічка, першая кабета Ева, створана богам з кавалачка рабрынкі і камочка глінкі.

Жонка. І вы мыляецеся.

Фэльчар. Да душы кажу, да душы, з райскай гліны, з якой нашы ганчары танныя гаршкі вырабляюць.