Жонка. Ня буду вас слухаць (выйшла ў бакоўку).
Фэльчар. Ха, ха, ха… абразілася… Ну, жарты жартамі, а трэба адыходзіць.
Пісар. Хіба пачакаўшы, а цяпер сядзі, імяніны гуляць будзем.
ЗЬЯВА ѴI-я
Уваходзіць вучыцель з кветкамі
Пісар. Прадстаўніку граматы.
Вучыцель. Ён самы. Віншую вас з днём імянін, жычу шчасьця, добрай долі, моцнай волі, каб нікога не баяцца, бражку піць любіць, сьмяяцца, жыць з усімі ў добрай згодзе, і быць любімым у народзе.
Пісар. Як добра зложана, ні была-б то прафэсарская галава.
Вучыцель. Ну, а где-ж гаспадынька.
Пісар. А там, ні зусім здарова.
Вучыцель. Фэльчар вінен.
Фэльчар. Усё залежыць ад пульсу, калі н роўны, паддаецца хвароба лекам, а ня роўны дарога на той сьвет.
Вучыцель. Ну, пашто так далёка.
Пісар. Лёгка сказаць на той сьвет, а сам не захацеў-бы туды, другіх выпраўляеш.
Фэльчар. А дзе гэта ахотнікі ёсьць. Нашто ўзяць наш поп сялянам кажа, што на