Старонка:Пісаравы імяніны (1927).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Дзяк. Гордость и краса наших правителей всея России, і чаму вы не старшыня?

Набінос. Я, старшы над вураднікамі, таксама не малы чын.

Дзяк. Нам патрэбна яшчэ адна галава.

Набінос. Прыдзе, нідзе дзенецца.

ЗЬЯВА XII-я
Уваходзіць старшыня Біч, з жонкай. У Біча падарунак — вялікая булка хлеба, у яго жонкі вясла абаранкаў

Дзяк. Сезам растворись, гвоздь сей волости явился еси.

Біч. Гаспадару, гаспадыньцы і ўсім — добры вечар.

Пісар. Як рады бачыць вас.

Жонка пісара. Заждаліся зусім.

Біч. Прапісаць якому соцкаму, ці дзесяцкаму гэта адно, а пажадаць свайму прыяцелю і яго жонцы — гэта другое, вось якраз у гэтым другім столькі спрыязных жаданьняў, ці ўмесьціць тваё сэрца?..

Пісар. Маё сэрца — як мех — умесьціць.

Жонка Біча. Прымеце і ад мяне тыя словы, якія выказаў мой.

Жонка пісара. Дзякую, мая добрая суседачка.

Дзяк (да старшыні). Соль зямлі, ўвага. Еліко не было вас помежду нас, я, грешен че-