Старонка:Пісаравы імяніны (1927).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сядзелец (з чаркай у руцэ). У той час, калі мая расчыненая губа, намыкаецца сказаць колькі слоў, і мае рукі трымаюць поўную чарку царскай гарэліцы, я, шчыры паслугач цара…

Жонка сядзельца. Боўдзіла, ты ўжо зьбіўся.

Сядзелец. Няўжо зьбіўся?.. У той час калі сяляне нашы, як ваду жлукцяць гарэліцу, купляючы яе ў шынкароў, я сядзелец Быхаўскай манаполькі № 145, так абураны за гэта, так абураны, што не магу дачакацца, калі наша начальства зачыніць патайныя шынкі, і дасьць большы разгон нашай казённай краме.

Набінос. С подлінным верна.

Біч. З прылажэньнем казённай пячаткі.

Пісар. З занясеньнем у ісхадзяшчы журнал.

Дзяк. І з адпраўкаю гэтай паперы ў краму селядцы заварачываць.

Сядзелец. Няхай вам не здаецца, што я селядзец, у паперу заварачываць не прыдзецца, я драпежны.

Біч. Што ты цукерак?

Сядзелец. Я ня цукерак, а чалавек.

Біч. Ну дык не чапляйся, а кажы, што хочаш.

Сядзелец. Я шмат хачу пажадаць імяніньніку.

Біч. Валі — слухаем.