Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/104

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мяне: і сябрам я вас лічыць не магу, і рукі я вам не падам... Гэта, магчыма, мізэрна; але-ж я сам мізэрны.

Рудзін узяў капялюш з акна.

— Сергей Паўлыч! — прамовіў ён смутліва: — бывайце; я ашукаўся ў сваіх чаканнях. Наведанне маё, сапраўды, даволі дзіўна, але я спадзяваўся, што вы .. (Валынцэў зрабіу нецярплівы жэст)... Выбачайце, я болей гаварыць пра гэта не буду. Разважыўшы ўсё, я бачу, сапраўды: вы маеце рацыю і іначай зрабіць не маглі. Бывайце і да. звольце, прынамсі, яшчэ раз, у апошні раз, запэўніць вас у чыстасці маіх намераў... У вашай скромнасці я пераконан...

— Гэта ўжо занадта! — усклікнуў Валынцэў і ўвесь закалаціўся ад гневу: — я зусім не напрашваўся на ваша давер'е; а таму разлічваць на маю скромнасць вы не маеце ніякага права!

Рудзін хацеў нешта сказаць, але толькі рукамі развёў, пакланіўся і вышаў, а Валынцэў кінуўся на канапу і павярнуўся тварам да сцяны.

— Можна ўвайсці да цябе, — пачуўся каля дзвярэй голас Александры Паўлаўны.

Валынцэў не адразу адказаў і цішком правёў рукою па твары.

— Не, Саша, — праказаў ён злёгку ненатуральным голасам: — пачакай яшчэ крышку.

Праз поўгадзіны Александра Паўлаўна зноў падышла да дзвярэй.

— Міхайла Міхайлыч прыехаў, — сказала яна: ці хочаш ты яго бачыць?

— Хачу, адказаў Валынцэў: — пашлі яго сюды.

Лежнёў увайшоў.

— Што ты хворы? — спытаў ён, усаджваючыся на крэсла каля канапы.

Валынцэў прыпадняўся, апёрся на локаць, доўга,