Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/107

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ён заняўся з Басіставым, шмат з ім размаўляў і знайшоў у ім гарачага, жвавага малага, з захапляючымі надзеямі і некранутай яшчэ верай. Увечары Дар'я Міхайлаўна з'явілася гадзіны на дзве ў гасцінай. Яна была ласкава з Рудзіным, але трымалася неяк воддаль, і пасмейвалася, і хмурылася, гаварыла ў нос, і ўсё больш намёкамі... Так ад яе прыдворнай дамай і веяла. За апошні час яна нібыта ахаладзела крыху да Рудзіна. — "Што за загадка? думаў ён, гледзячы з боку на яе закінутую галоўку.

Ён не доўга чакаў вырашэння гэтай загадкі. Зварочваючыся, гадзіне а дванаццатай ночы, у свой пакой, ішоў ён па цёмным калідоры. Раптам нехта сунуў яму ў руку запіску. Ён азірнуўся, ад яго аддалялася дзяўчына, як яму здалося, Натальіна пакаёўка. Ён прышоў да сябе, адаслаў чалавека, разгарнуў запіску і прачытаў радкі, напісаныя рукою Натальі:

"Прыходзьце заўтра а сёмай гадзіне раніцы, не пазней, да Аудзюхіна возера, за дубовым лесам. Усякі другі час немагчымы. Гэта будзе наша апошняе спатканне, і ўсё будзе скончана, калі... Прыходзьце. Трэба будзе наважыцца...

P. S. Калі я не прыду, значыць, мы не пабачымся болей, тады я вам паведамлю...

Рудзін задумаўся, пакруціў запіску ў руках, паклаў яе пад падушку, раздзеўся, лёг, але заснуў няскора, спау чуткім сном, і не было яшчэ пятай гадзіны, як ён прачнуўся.

ІX

Аўдзюхін пруд, каля якога Наталья прызначыла спатканне Рудзіну, даўно перастаў быць прудам. Год трыццаць назад яго прарвала, і з таго часу