Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/106

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зусім не тое. На філасофію ўсялякае глупства звальваць таксама нельга.

Валынцэў зірнуў на яго.

— А ці не схлусіў ён, як ты думаеш?

— Не, сын мой, не схлусіў. Але ці ведаеш што? Даволі разважаць пра гэта. Давай мы, браце, закурым люлькі, ды запросім сюды Александру Паўлаўну. Пры êй і гаворыцца лепей і маўчыцца лягчэй. Яна нас чаем напоіць.

— Хай будзе так, — адказаў Валынцэў. — Саша, уваходзь! — гукнуў ён.

Александра Паўлаўна ўвайшла. Ён схапіў яе руку і моцна прыціснуў яе да сваіх губ.

* * *

Рудзін вярнуўся дадому ў настроі смутным і дзіўным. Ён злаваўся на самога сябе, дакараў сябе ў невыбачнай безгаловасці, у блазенстве. Нездарма сказаў нехта: няма нічога горш за свядомасць толькі што зробленага глупства.

Раскаянне грызла Рудзіна.

"Чорт мяне панёс", шаптаў ён скрозь зубы: — з'ездзіць да гэтага памешчыка! Вось напала думка! Толькі на абразу набівацца!..

А ў доме Дар'і Міхайлаўны тварылася нешта незвычайнае. Сама гаспадыня ўсю раніцу не паказвалася і на абед не вышла: ёй, па словах Пандалеўскага, адзінай дапушчанай да яе асобы, галава балела. Наталью Рудзін таксама амаль не бачыў: яна сядзела ў сваім пакоі з m-lle Boncourt... Сустрэўшыся з ім у сталовай, яна так смутліва на яго паглядзела, што ў яго сэрца сціснула. Яе твар змяніўся, нібы няшчасце звалілася на яе з учарашняга дня. Туга няясных прадчуванняў пачала таміць Рудзіна. Каб як-небудзь забавіцца,