Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/114

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ў свеце, і я быў-бы чалавекам самым нізкім, калі-б я наважыўся выкарыстаць...

— Можа быць, можа быць, — перапыніла Наталья — можа быць, вы маеце рацыю, а я не ведаю, што гавару. Але я да гэтай пары вам верыла, кожнаму вашаму слову верыла... у далейшым, калі ласка, узважвайце вашыя словы, не кідайце іх на вецер. Калі я вам сказала, што я люблю вас, я ведала, што значыць гэтае слова: я на ўсё была гатова... Цяпер мне застаецца падзякаваць вас за ўрок і развітацца.

— Застанавіцеся, на ўсё святое, Наталья Алексееўна, прашу вас. Я не заслужваю вашай пагарды, клянуся вам. Падумайце-ж і вы пра маё становішча. Я адказваю за вас і за сябе. Калі-б я не кахаў вас самым шчырым каханнем — ды божа мой! Я-бы зараз-жа прапанаваў вам бегчы са мною... Рана ці позна, маці ваша даруе нам... і тады... Але раней як думаць пра сваё шчасце...

Ён спыніўся. Зрок Натальі, проста на яго накіраваны, засмучаў яго.

— Вы стараецеся мне давесці, што вы сумленны чалавек, Дзімітры Нікалаіч, — праказала яна: — я ў гэтым не сумняваюся. Вы не зможаце дзейнічаць з разліку, але хіба я ў гэтым жадала пераканацца, хіба дзеля гэтага я прышла сюды...

— Я не чакаў, Наталья Алексееўна...

— А! вось калі вы прагаварыліся! Так, вы не чакалі ўсяго гэтага — вы мяне не ведалі. Супакойцеся... вы не кахаеце мяне, а я нікому не навязваюся.

— Я вас кахаю! — усклікнуў Рудзін.

Наталья выпрасталася.

— Можа быць; але як вы мяне кахаеце? Я памятаю ўсе вашыя словы, Дзімітры Нікалаіч. Памятаеце, вы мне гаварылі: без поўнай роўнасці