Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/115

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

няма кахання... Вы для мяне залішне высокі, вы мне не раўня... Я справядліва пакарана. Вас чакаюць заняткі, больш вартыя вас. Я не забуду сёнешняга дня... Бывайце...

— Наталья Алексееўна, вы ідзеце? Няўжо мы так развітаемся?

Ён працягнуў да яе рукі. Яна спынілася. Яго жаласны голас, здавалася, крануў яе.

— Не, — праказала яна нарэшце: — я адчуваю, што ва мне штосьці надламалася... Я ішла сюды, я гаварыла з вамі нібы ў гарачцы; трэба апамятацца. Гэтаму не суджана быць, вы самі сказалі, гэтага не будзе. Божа мой, калі я ішла сюды, я ў думках развітвалася з маім домам, з усім маім мінулым, — і што-ж? Каго я сустрэла тут? Маладушнага чалавека... І скуль вы ведалі, што я не ў сілах буду выцерпець разлуку з сям'ёй? "Ваша маці не згодна... Гэта жахліва!" Вось усё, што я чула ад вас. Ці-ж вы гэта, ці-ж вы гэта, Рудзін? Не! бывайце... Ах! Калі-б вы мяне кахалі, я б адчула цяпер, у гэты момант... Не, не, бывайце!..

Яна хутка завярнулася і пабегла да Машы, якая, ужо даўно пачала непакоіцца і давала ей знакі.

Вы баіцеся, а не я! — крыкнуў Рудзін услед Натальі.

Яна ўжо не звяртала на яго ўвагі і спяшалася праз поле дадому. Яна ўдачна звярнулася да сябе ў спальню; але як толькі пераступіла парог, сілы здрадзілі ёй, і яна без прытомнасці ўпала на рукі Машы.

А Рудзін доўга яшчэ стаяў на плаціне. Нарэшце ён страпянуўся, павольнымі крокамі дабраўся да сцежкі і ціха пайшоў па ёй. Ён быў вельмі асаромлены... і засмучаны. "Нішто?" думаў ён. "У восемнаццаць год!.. Не, я яе не ведаў... Яна незвычайная дзяўчына. Якая сіла волі!.. Яна была