Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/121

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Нішто, паехаў палі аглядаць.

Александра Паўлаўна памаўчала.

— Скажыце, калі ласка, — пачала яна, уважліва разглядаючы ўскраëк насавой хустачкі: — вы не ведаеце, навошта...

— Прыязджаў Рудзін? — падхапіў Лежнёў, — ведаю: ён прыязджаў развітацца.

Александра Паўлаўна падняла галаву.

— Як — развітацца?

— Так. Хіба вы не чулі? Ён выязджае ад Дар'і Міхайлаўны.

— Выязджае?

— Назаўсёды; прынамсі, ён так гаворыць.

— Ды што вы! Як-жа гэта зразумець, пасля vсяго таго...

— А гэта іншая справа! Зразумець гэтага нельга, але яно так. Мабыць, што-небудзь там у іх здарылася. Струну залішне нацягнуў — яна і парвалася.

— Міхайла Міхайлыч! — начала Александра Паўлаўна: — я нічога не разумею; вы, мне здаецца, смяецеся з мяне...

— Далі бог-жа не... Кажуць вам, ён ад'язджае, і нават пісьмова паведамляе пра гэта сваіх знаёмых. Яно, калі хочаце, з некаторага пункту гледжання, нядрэнна; але ад'езд яго перашкодзіў здзейсніцца аднаму надзвычайнейшаму прадпрыемству, пра якое мы пачалі было разважаць з вашым братам.

— Што такое? Якое прадпрыемства?

— А вось якое. Я прапанаваў вашаму брату паехаць, дзеля забавы, вандраваць, і ўзяць вас з сабою. Хадзіць, уласна за вамі, браўся я...

— Вось добра! — усклікнула Александра Паўлаўна: — уяўляю сабе, як-бы вы за мною хадзілі. Ды вы-б мяне голадам замарылі.

— Вы гэта таму так кажаце, Александра Паў-