Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/122

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лаўна, што вы не ведаеце мяне. Вы думаеце, што я цяльпух, цяльпух абсалютны, дзераўляка нейкая; а ці вядома вам, што я магу таяць, як цукар, дні прастойваць на каленях?

— Вось гэта-б я, прызнаюся, паглядзела!

Лежнёў раптам падняўся.

— Ды выйдзеце за мяне замуж, Александра Паўлаўна, вы ўсё гэта і ўбачыце.

Александра Паўлаўна пачырванела да вушэй.

— Што вы гэта такое сказалі, Міхайла Міхайлыч? — паўтарыла яна збянтэжана.

— А тое я сказаў, — адказаў Лежнёў — што ўжо даўным-даўно і тысячу разоў у мяне на языку было. Я прагаварыўся нарэшце, і вы можаце зрабіць, як ведаеце. Я, каб не перашкаджаць вам, я цяпер выйду. Калі вы хочаце быць маёй жонкай... Адыходжу. Калі вам не прыкра, вы толькі загадайце мяне паклікаць, я ўжо зразумею...

Александра Паўлаўна хацела-было затрымаць Лежнёва, але ён паспешна пайшоў, без шапкі адправіўся ў сад, абапёрся на калітку і пачаў глядзець некуды.

— Міхайла Міхайлыч! — пачуўся за ім голас пакаёўкі, — калі ласка, зайдзіце да пані. Яны вас загадалі паклікаць.

Міхайла Міхайлыч абярнуўся, узяў пакаёўку, на Вялікае ее здзіўленне, абодвума рукамі за галаву, пацалаваў яе у лоб і пайшоў да Александры Паўлаўны.

XI

Звярнуўшыся дадому, зараз-жа пасля сустрэчы з Лежневым, Рудзін зачыніўся ў сваім пакоі і напісаў два лісты: адзін — да Валынцэва (ён ужо вядомы чытачам) і другі — да Натальі. Ён вельмі доўга сядзеў над гэтым другім лістом, шмат у ім