Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/131

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рунку да светлага краю неба, там, дзе зара гарэла, а не да цёмнага. Цёмнае стала цяпер жыццё перад ёю, і спіною яна абярнулася да святла...

Слезы паказаліся на вачах Натальі. Не заўсёды карысны бываюць слёзы. Радасны і гаючы яны, калі, доўга накіпеўшы ў грудзях, пальюцца яны нарэшце — спачатку з натугай, потым усё лягчэй, усё мілей; нямое тамленне тугі развязваецца імі... Але ёсць слёзы халодныя, слёзы, якія скупа льюцца. Іх па кроплі выціскае з сэрца цяжкім і нерухомым цяжарам налёгшае на яго гора; яны бязрадасны і не прыносяць палягчэння. Гора плача такімі слязмі, і той яшчэ не быў нешчаслівы, хто не праліваў іх. Наталья пазнала іх у гэты дзень.

Прайшло гадзіны дзве. Наталья сабралася з духам, устала, выцерла вочы, запаліла свечку, спаліла на яе агні ліст Рудзіна да канца і попел выкінула за акно. Потым яна раскрыла наўдачу Пушкіна і прачытала першыя, якія папаліся ёй радкі (яна часта загадвала так па ім). Вось што ей выпала:

"Кто чувствовал, того тревожит
Призрак невозвратимых дней..
Тому уж нет очарований,
Того змея воспоминаний,
Того раскаянье грызет..."

Яна пастаяла, паглядзела з халоднай усмешкай на сябе ў люстра і, зрабіўшы невялікі рух галавою ўверх і ўніз, сышла ў гасціную.

Дар'я Міхайлаўна, як толькі яе ўбачыла, павяла яе ў габінет, пасадзіла ля сябе, ласкава патрапала па шчацэ, а тым часам, уважліва, амаль з цікавасцю, заглядвала ёй у вочы. Дар'я Міхайлаўна адчувала ўпершыню захаванае неўразуменне: ёй прышло ў галаву, што яна дачку сваю, па сутнасці, не ведае. Пачуўшы ад Пандалеўскага аб