Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/146

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Ты, здаецца, вельмі дрэнна едзеш, — заўважыў Рудзін, — мы з самай раніцы цягнемся і ніяк даехаць не можам. Ты-б хоць спяяў што-небудзь.

— Ды што будзеш рабіць, паночку! Коні, вы самі бачыце, змораныя... ізноў спякота. А пяяць мы не можам: мы не фурманы... Баранчык, а баранчык! — усклікнуў раптам мужычок, звяртаючыся да прахожага ў бурай світчонцы і стаптаных лапціках, саступі з дарогі, баранчык.

— Бач ты... Фурман! — прамармытаў яму ўслед прахожы і спыніўся. — Маскоўская костачка! — дадаў ён голасам, поўным дакору, паківаў галавою і закандыбаў далей.

— Куды ты! — падхапіў мужычок з расстаноўкай, торгаючы карэннага: — ах ты, хітры! сапраўды хітрун...

Змучаныя канягі сяк-так дацягнуліся, нарэшце, да паштовага двара. Рудзін вылез з фурманкі, расплаціўся з мужыком (які яму не пакланіўся і грошы доўга пабразгваў на далоні — відаць, на гарэлку мала дасталося) і сам унёс чамадан у станцыённы пакой.

Адзін мой знаёмы, шмат паездзіўшы ў сваім жыцці па Расіі, зрабіў заўвагу, што, калі ў станцыённым пакоі на сценках вісяць абразкі, маючыя сцэны з "Каўказскага нявольніка" або рускіх генералаў, значыць, коней неўзабаве дастаць можна; але калі на абразках намалявана жыццё вядомага іграка Жоржа-дэ-Жэрмані, значыць вандраўніку няма чаго спадзявацца на хуткі ад'езд: паспее ён надзівавацца на закручаны кок, белую расхрыстаную жылетку і надзвычай вузкія і кароткія нагавіцы іграка ў маладосці, на яго раз'юшаную фізіяномію, калі ён, будучы ўжо старым, забівае, высока ўзмахнуўшы крэслам, у хаце з крутым дахам, свайго сына. У пакоі, куды ўвайшоў Рудзін, віселі як раз гэтыя карціны, з "Трыц-