Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/163

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

першы, на тваім месцы, даўно-б прымусіў змоўкнуць у сябе гэтага чарвяка і прымірыўся б з усім; а ў цябе нават злосці не прыдалося, і ты, я ўпэўнен, сёння-ж, зараз, гатоў зноў узяцца за новую работу, як юнак.

— Не, браце, я цяпер змарыўся, — праказаў Рудзін. — З мяне досыць.

— Змарыўся! Іншы хто памёр-бы даўно. Ты кажаш, смерць прымірае, а жыццë, ты думаеш, не прымірае? Хто пажыў, ды не зрабіўся спачуваючым да іншых, той сам на заслугоўвае спачування. А хто можа сказаць, што яму спачування не трэба? Ты зрабіў, што мог, змагаўся, пакуль былі сілы... Чаго-ж болей? Нашы шлях разышліся.

— Ты, браце, зусім іншы чалавек, як я, — перапыніў Рудзін, уздыхнуўшы.

— Нашы шляхі разышліся, — гаварыў далей Лежнёў: — можа быць якраз таму, што, дзякуючы маёй уласнасці, халоднай крыві, ды іншым шчаслівым варункам, нішто мне не перашкаджала сядзець абібокам, ды заставацца гледачом, злажыўшы рукі; а ты павінен быў выйсці ў поле, закасаць рукавы, працаваць, работаць. Нашы шляхі разышліся... але паглядзі, як мы блізкі адзін ад наму. Мы-ж гаворым з табою амаль адной мовай, з поўнамёку разумеем адзін аднаго, на адных пачуццях выраслі. Ужо-ж мала нас застаецца, браце, мы-ж з табой апошнія магіканы! Мы маглі разыходзіцца, нават сварыцца ў старыя гады, калі яшчэ шмат жыцця заставалася наперадзе; але цяпер, калі натоўп радзее вакол нас, калі новыя пакаленні ідуць міма нас, не з нашымі мэтамі, нам трэба моцна трымацца адзін за аднаго. Чокнемся, браце, і давай па-даўнейшаму Gaudeamus igitur.

Прыяцелі чокнуліся шклянкамі і прапелі расчу