Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/164

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ленымі і фальшывымі проста рускімі галасамі старую студэнцкую песню.

— Вось ты цяпер у вёску едзеш, — загаварыў зноў Лежнёў. — Не думаю, каб ты доўга ў ёй застаўся, і не магу сабе ўявіць, чым, дзе і як ты скончыш... Але памятай: што-б з табой ні здарылася, у цябе заўсёды ёсць месца, ёсць гняздо, дзе ты можаш прытуліцца. Гэта мой дом... чуеш, старына? У мыслі таксама ёсць свае інваліды: трэба, каб і ў іх быў прытулак.

Рудзін устаў.

— Дзякую табе, браце, — сказаў ён. Дзякую! Не забуду я табе гэтага. Толькі прытулку я не варты. Сапсаваў я сваё жыццё і не служыў мыслі, як належыць.

— Маўчы! — не пераставаў Лежнеў. — Кожны застаецца тым, чым зрабіла яго прырода, і больш патрабаваць ад яго не можа! Ты назваў сябе Вечным Жыдам... А скуль ты ведаеш, можа, табе і і належыць так вечна вандраваць, можа быць, ты выконваеш гэтым вышэйшае, для цябе самога невядомае прызначэнне: народная мудрасць нездарма кажа, што мы ўсе пад богам ходзім. Ты едзеш, — гаварыў далей Лежнёў, убачыўшы, што Рудзін узяўся за шапку. — Ты не застанешся начаваць?

— Еду! Бывай. Дзякую... А скончу я дрэнна.

— Гэта ведае бог... Ты сапраўды едзеш?

— Еду. Бывай. Не памінай мяне ліхам.

— Ну, не памінай-жа ліхам і мяне... І не забудзься, што я сказаў табе. Бывай...

Прыяцелі абняліся. Рудзін хутка вышаў.

Лежнёў доўга хадзіў узад і ўперад па пакоі, застанавіўся перад акном, падумаў, праказаў упоўголаса: "Небарака!" і, сеўшы за стол, пачаў пісаць ліст да сваёй жонкі.

А на дваря ўзняўся вецер і завыў злавесным