Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/176

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

амаль заўсёды на самай мяжы галечы і пакінуў свайму адзінаму сыну маёмасць невялікую і расстроеную. Але ён, па-свойму, патурбаваўся аб яго выхаванні: Владзімір Нікалаіч гаварыў па-французску вельмі добра, па-англійску добра, па-нямецку дрэнна. Так яно і належыць: прыстойным людзям сорамна добра гаварыць па-нямецку; але пускаць у ход германскае слоўца ў некаторых, у большасці забаўных выпадках — можна, c‘est même trés chic[1], як кажуць пецербургскія парыжане. Владзімір Нікалаіч з пятнаццацігадавога ўзросту ўжо ўмеў без замяшання ўвайсці ў любую гасціную, прыемна пакруціцца ў ёй і ў час выйсці. Бацька Паншына пакінуў сыну свайму шмат сувязей; картуючы між двума роберамі, альбо пасля ўдалага „вялікага шлема“, ён не ўпускаў выпадку запусціць слоўца пра свайго „Валодзьку“, якой-небудзь важнай асобе, аматару камерцыйных гульняў. З свайго боку, Владзімір Нікалаіч, у часе побыту ва універсітэце, адкуль ён вышаў з чынам сапраўднага студэнта, пазнаёміўся з некаторымі знатнымі маладымі людзьмі і пачаў бываць у лепшых дамах. Яго ўсюды ахвотна прымалі; ён быў вельмі гожы сабою, развязны, забаўны, заўсёды здаровы і на ўсё гатовы; дзе трэба — уважлівы, дзе можна — дзёрзкі, вельмі добры таварыш, un charmant garçon[2]. Запаветная галіна адчынілася перад ім. Паншын хутка зразумеў сакрэт свецкай навукі; ён умеў пранікнуцца сапраўднай павагай да яе статутаў, умеў з поўсмяшлівай важнасцю займацца глупствам і зрабіць выгляд, што лічыць усё важнае за глупства, — танцаваў вельмі добра, апранаўся па-англійску. У ка-

  1. Гэта нават вельмі шыкозна (фр.).
  2. Слаўны малады чалавек (фр.).