Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/203

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ком. Што-ж датычыцца да жонкі Івана Петровіча, то Пётр Андрэіч спачатку і слухаць пра яе не хацеў, і нават у адказ на ліст Пестова, у якім той спамінаў пра яго нявестку, загадаў яму сказаць, што ён ніякай нібыта сваёй нявесткі не ведае, а што законамі забараняецца трымаць беглых дзевак, пра што ён лічыць абавязкам яго папярэдзіць; але потым, даведаўшыся пра нараджэнне ўнука, памякчэў, загадаў даведацца пра здароўе парадзіхі і паслаў ёй, таксама нібыта не ад сябе, крыху грошай. Федзе яшчэ года не мінула, як Анна Паўлаўна захварэла на смяротны нядуг. За некалькі дзён да скону, ужо не ўстаючы з пасцелі з ціхімі слязінкамі на пагасаючых вачах абвясціла яна мужу пры духоўніку, што жадае пабачыцца і развітацца з нявесткай, благаславіць унука. Засмучоны стары заспакоіў яе і зараз жа паслаў уласны свой экіпаж за нявесткай, упершыню называючы яе Маланняй Сергееўнай. Яна прыехала з сынам і з Марфай Цімафееўнай, якая нізавошта не хацела адпусціць яе адну і не дала-б яе ў крыўду. Ледзь жывая ад страху, увайшла Малання Сергееўна ў габінет Пётра Андрэіча. Нянька несла за ёй Федзю. Пётр Андрэзіч моўчкі паглядзеў на яе; яна падышла да яго рукі; яе дрыжачыя губы ледзь склаліся ў бязгучны пацалунак.

— Ну, сырамалотная дваранка, — прагаварыў ён нарэшце: — добры дзень; пойдзем да пані. — Ён устаў і нахіліўся да Федзі. Дзіця ўсміхнулася і працягнула да яго свае бледныя ручонкі. Старога кранула.

— Ох, — праказаў ён: — сіраціначка! Расчуліў ты мяне за бацьку; не пакіну я цябе, птушанё.

Малання Сергееўна, як увайшла ў спальню Анны Паўлаўны, так і стала на калені каля дзвя-