Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/209

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

яе сумныя ўзрокі і нясмелыя пяшчоты на век застаўся ў яго сэрцы; але ён няясна разумеў яе становішча ў доме; ён адчуваў, што між ім і ёю існавала перашкода, якую яна не адважвалася і не магла зруйнаваць. Бацькі ён дзічыўся, ды і сам Іван Петровіч ніколі не песціў яго; дзед зрэдку гладзіў яго па галоўцы і дапускаў да рукі, але называў яго букай і лічыў дурненькім. Пасля смерці Маланні Сергееўны, цётка канчаткова забрала яго ў рукі. Федзя баяўся яе; баяўся яе светлых і зоркіх вачэй, яе рэзкага голаса; ён не адважваўся пікнуць пры ёй; бывала ён толькі закратаецца на сваім месцы, як ужо яна і шыпіць: „куды? сядзі ціха“. Па нядзелях, пасля абедні, дазвалялі яму гуляць, гэта значыць давалі яму тоўстую кнігу, таямнічую кнігу, творы нейкага Максімовіча-Амбодзіка, пад загалоўкам: „Сімвалы і эмблемы“. У гэтай кнізе змяшчалася каля тысячы часткова вельмі загадкавых малюнкаў, з такімі-ж загадкавымі тлумачэннямі на пяці мовах. Купідон з голым і пухкім целам іграў вялікую ролю ў гэтых малюнках. Да аднаго з іх, пад назвай: „Шафран і Радуга“ адносілася тлумачэнне: „дзейнічанне гэтага ёсць большае“; супроць другога, маляваўшага „Цаплю, якая ляціць з фіялкавай кветкай у роце“, стаяў надпіс: „Табе ўсе яны вядомы“. — „Купідон і мядзведзь, ліжучы свайго медзвянёнка“, азначалі: „Мала-памалу“. Федзя разглядаў гэтыя малюнкі; усе былі яму знаёмы да малейшых падрабязнасцей; некаторыя, заўжды адны і тыя ж самыя, прымушалі яго задумвацца і абуджалі яго ўяўленне; іншых забаў ён не ведаў. Калі надышла пара вучыць яго мовам і музыцы, Глафіра Петроўна наняла за бясцэнак старую дзяўчыну, шведку з зайчымі вачыма, якая з грэхам напалам гаварыла па-французску і па-нямецку, крыху іграла на фартэп‘яна,