Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/227

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

разумеў, што з ім такое здарылася, чаму ён апынуўся адзін, з здранцвелымі членамі, з горкасцю ў роце, з каменем у грудзях, у пустым незнаёмым пакоі; ён не разумеў, што прымусіла яе, Вару, аддацца гэтаму французу, як магла яна, ведаючы сябе за здрадлівую, быць па-ранейшаму спакойнай, па-ранейшаму ласкавай і даверлівай з ім! „Нічога не разумею!“, — шапталі яго засмаглыя губы. „Хто мне паручыцца цяпер, што і ў Пецербургу…“ І ён не скончваў запытання і пазяхаў, зноў дрыжучы і паціскаючыся ўсім целам. Светлыя і цёмныя ўспаміны аднолькава яго мучылі; яму раптам прышло ў галаву, што гэтымі днямі яна пры ім і пры Эрнесце села за фартэп‘яна і спявала: „Стары муж, грозны муж!“ Ён успомніў выраз яе твара, дзіўны блеск вачэй і чырвань на шчаках, — і ён падняўся з крэсла, ён хацеў пайсці, сказаць ім „Вы са мною дарэмна пажартавалі; прадзед мой мужыкоў за рэбры вешаў, а дзед мой сам быў мужык“, — ды забіць іх абаіх. І раптам яму здавалася, што ўсё, што з ім робіцца, сон, і нават не сон, а так, бязглуздзіца нейкая: што варта толькі ўстрасануцца, азірнуцца… Ён азіраўся і, як каршун рве капцюрамі злоўленую птушку, глыбей і глыбей урэзвалася туга ў яго сэрца. У завяршэнне ўсяго, Лаўрэцкі праз некалькі месяцаў спадзяваўся быць бацькам… Мінулае, будучае, усё жыццё было атручана. Ён звярнуўся, нарэшце, у Парыж, застанавіўся ў гасцініцы і паслаў Варвары Паўлаўне запіску п. Эрнеста з наступным лістом:

„Прыкладзеная запіска вам растлумачыць усё. Да рэчы скажу вам, што я не пазнаў вас: вы, такая заўжды акуратная, губляеце такія важныя паперы“. (Гэтую фразу бедны Лаўрэцкі рыхтаваў і пеставаў у працягу некалькіх гадзін). „Я не магу больш вас бачыць; думаю, што і вы не павінны