Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/228

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

жадаць спаткання са мною. Прызначаю вам 15 000 франкаў у год; больш даць не магу. Прысылайце ваш адрас у вясковую кантору. Рабіце што хочаце. Жывіце дзе хочаце. Жадаю вам шчасця. Адказу не патрэбна“.

Лаўрэцкі напісаў жонцы, што яму не патрэбен адказ… Але ён чакаў, ён чакаў адказу, растлумачэння гэтага незразумелага, непасцігнага здарэння. Варвара Паўлаўна ў той-жа дзень прыслала яму вялікі французскі ліст. Ён яго даканаў; апошнія яго сумненні зніклі, — і яму зрабілася сорамна, што ў яго заставаліся яшчэ сумненні, Варвара Паўлаўна не апраўдвалася: яна жадала толькі ўбачыць яго, прасіла не асуджваць яе беззваротна. Ліст быў халодны і напружаны, хаця дзе-ні-дзе прыкмячаліся плямы слёз. Лаўрэцкі ўсміхнуўся горка і загадаў сказаць праз пасланага, што ўсё вельмі добра. Праз тры дні яго ўжо не было ў Парыжы: але ён паехаў не ў Расію, а ў Італію. Ён сам не ведаў, чаму ён выбраў менавіта Італію; яму па сутнасці было ўсё роўна, куды ні ехаць — абы не дадому. Ён паслаў наказ свайму бурмістру наконт жонкінай пенсіі, загадваючы яму тым часам неадкладна прыняць ад генерала Кароб‘іна ўсе справы па маёнтку, не чакаючы здачы рахункаў, і паклапаціцца аб выездзе яго прэвасхадзіцельства з Лаўрыкаў; жвава ўявіў ён сабе збянтэжанасць, дарэмную велічнасць выгнанага генерала і, пры ўсім сваім горы, адчуў некаторую злосную радасць. Тады-ж папрасіў ён у лісце Глафіру Петроўну звярнуцца ў Лаўрыкі і адправіў на яе імя даверанасць але Глафіра Петроўна ў Лаўрыкі не звярнулася і сама надрукавала ў газетах ад знішчэнні даверанасці, што было зусім залішне. Хаваючыся ў невялікім італьянскім гарадку, Лаўрэцкі яшчэ доўга не мог прымусіць сябе не сачыць