Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/231

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Які гэта Владзімір Нікалаіч?

— Ды Паншын, вось, што ўчора тут быў. Вы яму страшэнна спадабаліся; я вам скажу па сакрэту, mon cher cousin[1], ён проста галаву згубіў ад маёй Лізы. Што-ж? Ён добрай фаміліі, служыць вельмі добра, разумны, ну, камер-юнкер, і калі на тое будзе воля боская… я, з свайго боку, як маці, вельмі буду рада. Адказнасць, вядома, вялікая; вядома, ад бацькоў залежыць шчасце дзяцей, але-ж і тое трэба сказаць: да гэтай пары добра ці дрэнна, але-ж усё я, усюды я адна, як ёсць; і выхавала дзяцей, і вучыла іх, усё я… я вось і цяпер мамзель ад пані Булюс выпісала…

Мар‘я Дзімітраўна пусцілася ў апісанне сваіх турбот, старанняў, сваіх мацярынскіх пачуццяў. Лаўрэцкі слухаў яе моўчкі і круціў у руках капялюш. Яго халодны, цяжкі ўзрок збянтэжыў балбатлівую барыню.

— А Ліза як вам падабаецца? — спытала яна.

— Лізавета Міхайлаўна вельмі добрая дзяўчына, — адказаў Лаўрэцкі, устаў, развітаўся і зайшоў да Марфы Цімафееўны. Мар‘я Дзімітраўна з непрыемнасцю паглядзела яму ўслед і падумала: гэткі цюлень, мужык! Ну, цяпер я разумею, чаму яго жонка не магла застацца яму вернай.

Марфа Цімафееўна сядзела ў сябе ў пакоі, акружаная сваім штатам. Ён складаўся з пяці стварэнняў, амаль аднолькава блізкіх яе сэрцу: з таўстазобага вучонага снегіра, якога яна ўпадабала за тое, што ён перастаў свішчэць і цягаць ваду, — маленькага, вельмі пужлівага і ціхага сабачкі Роскі, сярдзітага ката Матроса, чарнявай, рухавай дзяўчынкі год дзевяці, з вялізнымі вачыма і вострым носікам, якую звалі Шурачка, і пажылай жанчыны

  1. Дарагі кузен (фр.).