Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/241

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

радаўні пах, падобны на пах кіпарысавага дрэва. Лаўрэцкі пакаштаваў супу і дастаў курыцу; скура яе была ўся пакрыта буйнымі пупыркамі; тоўстая жыла ішла па кожнай назе, мяса пахла драўнінай і шчолакам. Паабедаўшы, Лаўрэцкі сказаў, што ён выпіў-бы чаю, калі… „У адзін момант падам-с“, перапыніў яго стары, — і стрымаў сваё абяцанне. Адшукаўся драбок чаю, закручаны ў кавалак чырвонай паперкі; адшукаўся невялікі, але заўзяты і шумлівы самаварчык, адшукаўся і цукар у вельмі маленькіх, нібы абтаяўшых кавалачках. Лаўрэцкі напіўся чаю з вялікай чашкі; ён яшчэ з дзяцінства памятаў гэтую чашку: ігральныя карты былі намаляваны на ёй; з яе пілі толькі госці, — і ён піў з яе, быццам госць. Увечары прыбыла прыслуга; Лаўрэцкаму не захацелася легчы ў цёткіным ложку; ён загадаў паслаць сабе пасцель у сталовай. Пагасіўшы свечку, ён доўга глядзеў вакол сябе і думаў невясёлую думу; ён перажываў пачуццё, знаёмае кожнаму чалавеку, якому даводзіцца ўпершыню начаваць у даўно нежылым месцы; яму здавалася, што абступіўшы яго з усіх бакоў змрок не мог прывыкнуць да новага жыхара, што самыя сцены дома недаўразумяваюць. Нарэшце, ён уздыхнуў, нацягнуў на сябе коўдру і заснуў. Антон больш за ўсіх заставаўся на нагах; ён доўга шаптаўся з Апраксеяй, вохкаў упоўголаса, разы два перахрысціўся: яны абое не чакалі, каб пан пасяліўся ў іх, у Васільеўскім, калі ў яго пад бокам быў такі слаўны маёнтак з вельмі добра абсталяванай сялібай; яны і не падазравалі, што самая гэта сяліба была агідна Лаўрэцкаму: яна ўзбуджвала ў ім тужлівыя ўспаміны. Нашаптаўшыся ўдосталь, Антон узяў палку, пастукаў у вісячую, даўно бязмоўную дошку ля амбару і тут-жа прыкурнуў на дварэ, ні-