Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/240

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

як цецярук, і не быў здатны ні навошта; мала чым карысней за яго быў стары пёс, прывітаўшы брэхам зварот Лаўрэцкага: ён ужо год дзесяць сядзеў на цяжкім ланцугу, купленым па загаду Глафіры Петроўны, і ледзь-ледзь быў у сілах рушыцца і валачыць сваю ношу. Агледзеўшы дом, Лаўрэцкі вышаў у сад і застаўся ім задаволены. Ён увесь зарос бур‘янам, лапухамі, агрэстам і малінай; але ў ім было шмат ценю, многа старых ліп, якія здзіўлялі сваёю аграмаднасцю і дзіўным размяшчэннем сучча; яны былі залішне цесна пасаджаны і калісьці — год сто таму назад — стрыжаны. Сад скончыўся невялікім светлым возерцам з берагамі, заросшымі высокім чырванаватым чаротай. Сляды чалавечага жыцця глохнуць вельмі хутка: сяліба Глафіры Петроўны не паспела здзічэць, але ўжо здавалася ахутанай той ціхай драмой, якой дрэмле ўсё на зямлі, дзе толькі няма людской непакойнай заразы. Фёдар Іваныч прагуляўся таксама па вёсцы: бабы глядзелі на яго з парогаў сваіх хат, падпіраючы шчаку рукою; мужыкі здалёку кланяліся, дзеці беглі прэч, сабакі млява брахалі. Яму, нарэшце, захацелася есці; але ён чакаў сваю прыслугу і кухара толькі ўвечары; абоз з правізіяй з Лаўрыкаў яшчэ не прыехаў, — давялося звярнуцца да Антона. Антон зараз паклапаціўся: злавіў, зарэзаў і абскуб старую курыцу; Апраксея доўга цёрла і мыла яе, як бялізну, раней чым пакласці ў каструлю; калі-ж яна, нарэшце, зварылася, Антом накрыў і прыбраў стол, паставіў перад прыборам счарнеўшую салянку апліке з трыма ножкамі і гранёны графінчык з круглай шкляной пробкай і вузкай шыйкай, потым паведаміў Лаўрэцкага пявучым голасам, што страва гатова, — і сам стаў за яго крэслам, абкруціўшы правы кулак сурвэткай і распаўсюджваючы за нейкі моцны, ста-