Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/252

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Не трэба, — адказаў стары з амаль дзіцячай усмешкай.

Дні праз два Фёдар Іваныч адправіўся ў горад да Каліціных.

XXIV

Ён застаў усіх дома, але ён не адразу абвясціў ім пра свае намеры; ён хацеў спачатку перагаварыць сам-на-сам з Лізай. Выпадак дапамог яму: іх пакінулі ўдвух у гасцінай. Яны разгаварыліся; яна паспела ўжо звыкнуцца з ім, — ды яна і наогул нікога не дзічылася. Ён слухаў яе, глядзеў ёй у твар і ў думках паўтараў словы Лема, згаджаўся з ім. Бывае часам, што двое ўжо знаёмыя, але не блізкія адзін аднаму людзі, нечакана і хутка сыходзяцца ў працягу некалькіх хвілін, — і ўсведамленне гэтага збліжэння зараз-жа выяўляецца ў іх поглядах, у іх прыхільных і ціхіх усмешках, у самых іх рухах. Менавіта гэта здарылася з Лаўрэцкім і Лізай. „Вось ён які“, падумала яна, ласкава гледзячы на яго; „вось ты якая“, падумаў і ён. А таму ён не вельмі здзівіўся, калі яна, не без маленькай аднак запінкі, абвясціла яму, што даўно мае на сэрцы сказаць яму нешта, але баіцца яго ўгнявіць.

— Не бойцеся, кажыце, — прамовіў ён і застанавіўся перад ёю.

Ліза падняла на яго свае ясныя вочы.

— Вы такія добрыя, — пачала яна, і тым часам падумала: „так, ён праўда добры“… — Вы прабачце мяне, я-б не павінна адважыцца гаварыць пра гэта з вамі… але як маглі вы… чаму вы разлучыліся з вашай жонкай?

Лаўрэцкі здрыгнуў, паглядзеў на Лізу і падсеў да яе.

— Дзіця маё, — загаварыў ён: — не дакранайцеся,