Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/262

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Нават седзячы ў тарантасе, куды вынеслі яго плоскі, жоўты, на дзіва лёгкі чамадан, ён яшчэ гаварыў; захутаны ў нейкі іспанскі плашч з рудым каўнерам і львінымі лапамі замест засцёжак, ён яшчэ развіваў свае погляды на лёс Расіі і вадзіў смуглай рукой у паветры, як-бы рассяваючы семя будучага добрабыту. Коні рушылі нарэшце… „Памятай мае апошнія тры словы, — закрычаў ён, высунуўшыся ўсім целам з тарантаса і стоячы на балансе: — рэлігія, прагрэс, чалавечнасць!.. Бывай!“ Галава яго, з насунутай на вочы шапкай, знікла. Лаўрэцкі застаўся адзін на ганку і зіркліва глядзеў удалечыню па дарозе, пакуль тарантас не схаваўся з вачэй. „Але-ж ён, мабыць, праўду сказаў, думаў ён, вяртаючыся дадому: — „магчыма, што я абібок“. Многія з слоў Міхалевіча мімаволі вайшлі яму ў душу, хоць ён і спрачаўся і не згаджаўся з ім. толькі чалавек добры, — яго павабнасці ніхто не можа процістаць.

XXVI

Праз дні два Мар‘я Дзімітраўна, па абяцанню, прыехала з усёй сваёй моладдзю ў Васільеўскае. Дзяўчынкі пабеглі зараз-жа ў сад, а Мар‘я Дзімітраўна томна прайшлася па пакоях і томна ўсё пахваліла. Візіт свой Лаўрэцкаму яна лічыла адзнакай вялікай спагадлівасці, амаль ці не добрым учынкам. Яна ветліва ўсміхнулася, калі Антон і Апраксея па-старасвецкаму двароваму звычаю, падыйшлі да яе ручкі, — і млявым голасам, у нос, папрасіла напіцца чаю. На вялікую прыкрасць Антона, надзеўшага вязаныя белыя пальчаткі, чай падаў прыезджай пані не ён, а наёмны камердынер Лаўрэцкага, не разумеўшы, па словах старога, ніякіх парадкаў. Аднак Антон за абедам узяў сваё: цвёрдай стапою стаў ён за крэслам Мар‘і Дзі-