Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/263

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мітраўны — і ўжо нікому не ўступіў свайго месца. Даўно небывалае з‘яўленне гасцей у Васільеўскім і ўстрывожыла, і ўзрадвала старога: яму было прыемна бачыць, што з яго панам важныя паны водзяцца. Аднак, не ён адзін хваляваўся ў той дзень: Лем хваляваўся таксама. Ён надзеў кароценькі тытуновага колеру фрак з вострым хвосцікам, туга зацягнуў сваю нашыйную хустку і без перастанку адкашліваўся і збочваўся з прыемным і ветлівым выглядам. Лаўрэцкі з прыемнасцю заўважыў, што збліжэнне між ім і Лізай не спынялася; яна, як толькі ўвайшла, прыхільна працягнула яму руку. Пасля абеду Лем дастаў з задняй кішэні фрака, куды ён раз-у-раз запускаў руку, невялікі скрутак нотнай паперы і, сціснуўшы губы, моўчкі, паклаў яго на фартэп‘яна. Гэта быў раманс, напісаны ім напярэдадні на старамодныя нямецкія словы, у якіх спаміналася пра зоркі. Ліза зараз-жа села за фартэп‘яна і разабрала раманс… На жаль музыка была заблытаная і непрыемна напружаная відаць было, што кампазітар тужыўся выказаць нешта палкае, глыбокае, але нічога не вышла: патугі так і засталіся аднымі патугамі. Лаўрэцкі і Ліза абое гэта адчулі, — і Лем гэта зразумеў: ні слова не сказаўшы, паклаў ён свой раманс назад у кішэню, і, у адказ на прапанову Лізы сыграць яго яшчэ раз, пакачаўшы толькі галавой, значна сказаў: „цяпер — годзе!“ — згорбіўся, скорчыўся і адышоў.

Увечары пайшлі ўсёй кампаніяй лавіць рыбу. У возеры за садам вадзілася шмат карасёў і гальцоў. Мар‘ю Дзімітраўну пасадзілі на крэсла каля берагу, у ценю, паслалі ёй дыван пад ногі, далі лепшую вудачку; Антон, як стары спрактыкаваны рыбалоў, прапанаваў ёй свае паслугі. Ён старанна надзяваў чарвякоў, пляскаў па іх рукою, пляваў