Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/272

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лавека. Паншын пачаў з кампліментаў Лаўрэцкаму, з апісання захаплення, з якім, па яго словах, уся сям‘я Мар‘і Дзімітраўны выказвалася пра Васільеўскае, і потым, па свайму звычаю, удала перайшоўшы да самога сябе, пачаў гаварыць пра свае заняткі, пра погляды свае на жыццё, на свет і на службу; сказаў словы два пра будучыню Расіі, пра тое, як належыць губернатараў у руках трымаць; тут-жа весела пасмяяўся з самога сябе і дадаў, што між іншым яму ў Пецербургу даручылі — „dе populariser l‘idée du cadastre[1]“. Ён гаварыў даволі доўга, з нядбайнай самаўпэўненасцю развязваючы ўсе цяжкасці і, як цыркавы жанглёр, іграючы самымі важнымі адміністратыўнымі і палітычнымі пытаннямі. Выразы: „Вось што-б я зрабіў, калі-б я быў урадам“; „вы, як разумны чалавек, зараз-жа са мною згодзіцеся“ — не сыходзілі ў яго з языка. Лаўрэцкі халодна слухаў раздабарыванні Паншына: не падабаўся яму гэты прыгожы, разумны і развязна-ласкавы чалавек, з сваёй светлай усмешкай, ветлівым голасам і цікаўнымі вачыма. Паншын неўзабаве дагадаўся, з уласцівым яму хуткім разуменнем адчуванняў іншага, што не дастаўляе асаблівай прыемнасці свайму субяседніку і, знайшоўшы ўдачны повад, знік, сказаўшы сам-сабе, што Лаўрэцкі, магчыма, і добры чалавек, але несімпатычны, „aigri[2]“ „en somme[3]“ крыху смешны. — Мар‘я Дзімітраўна з‘явілася ў суправаджэнні Гедэонаўскага; потым прышла Марфа Цімафееўна з Лізай; за імі прышлі астатнія хатнія; потым прыехала і аматарша музыкі, Беленіцына, маленькая, худзенькая дама, з

  1. Папулярызаваць думку аб пазямельным перапісе (фр.).
  2. Раздражнёны (фр.).
  3. Увогуле.