Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/273

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

амаль дзіцячым, стомленым і прыгожым тварыкам у шумлівым чорным адзенні, з пярэстым веерам і тоўстымі залатымі браслетамі; прыехаў і муж яе, чырвонашчокі, пухлы чалавек, з вялікімі нагамі і рукамі, з белымі павекамі і нерухомай усмешкай на тоўстых губах; у гасцях жонка ніколі з ім не гаварыла, а дома, у мінуты пяшчоты, называла яго сваім парсючком; Паншын звярнуўся: вельмі зрабілася людна і шумна ў пакоях. Лаўрэцкаму такое мноства народу было не па-душы; асабліва злавала яго Беленіцына, якая раз-у-раз глядзела на яго ў ларнет. Ён-бы зараз-жа пайшоў, калі-б не Ліза: яму хацелася сказаць ёй два словы сам-на-сам, але ён доўга не мог знайсці ўдачны момант і задаволіўся тым, што з захаванай радасцю сачыў за ёй узрокам; ніколі яшчэ яе аблічча не здавалася яму больш узвышаным і любым. Яна шмат выігрывала ад блізкасці Беленіцынай. Тая бесперастанку краталася на крэсле, паціскала сваімі вузкімі плечыкамі, смяялася знежаным смехам і жмурылася, і раптам шырока адкрывала вочы. Ліза сядзела ціха, глядзела проста і зусім не смяялася. Гаспадыня села гуляць у карты з Марфай Цімафееўнай, Беленіцыным і Гедэонаўскім, які гуляў дужа марудліва, бесперастанку памыляўся, міргаў вачыма і выціраў твар хусткаю. Паншын зрабіў меланхалічны выгляд, выказваўся коратка, глыбокадумна і смутліва, — ні даць, ні ўзяць нявыяўлевы артыст, — але, не гледзячы на просьбы Беленіцынай, якая вельмі з ім какетнічала, не згаджаўся спяваць свой раманс. Лаўрэцкі яму перашкаджаў, Фёдар Іваныч таксама гаварыў мала; асаблівае выяўленне яго твара здзівіла Лізу, як толькі ён увайшоў у пакой: яна зараз-жа адчула, што ён мае сказаць ёй нешта, але, сама не ведаючы чаму, баялася запытаць яго. Нарэшце, пераходзячы ў залу налі-