Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/280

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

за абедзве рукі. Ліза збляднела і амаль з спалохам, але ўважліва глядзела на яго): — абы толькі мы не псавалі самі свайго жыцця. Для іншых людзей шлюб па каханню можа быць няшчасцем; але не для вас, з вашым спакойным характарам, з вашай яснай душой! Прашу вас, не выходзьце замуж без кахання, з пачуцця абавязку, заракання, ці што… Гэта-ж тое самае бязвер‘е, той-жа разлік — і яшчэ горшы. Паверце мне, — я маю права гэта гаварыць: я дорага заплаціў за гэтае права. І калі ваш бог…

У гэты момант Лаўрэцкі заўважыў, што Леначка і Шурачка стаялі каля Лізы і з нямым здзіўленнем глядзелі на яго. Ён выпусціў Лізіну руку, спешна праказаў: — прабачце мяне, калі ласка, — і накіраваўся да дома.

— Пра адно толькі прашу я вас, — праказаў ён, звяртаючыся да Лізы: — не наважвайцеся зараз, пачакайце, падумайце пра тое, што я вам сказаў. Калі-б вы нават не паверылі мне, калі-б вы наважыліся на шлюб па развазе, — і ў гэтым выпадку не за п. Паншына вам выходзіць: ён не можа быць вашым мужам… Ці-ж няпраўда, — вы абяцаеце мне не спяшацца?

Ліза хацела адказаць Лаўрэцкаму і ні слова не вымавіла, — не таму, што яна наважылася „спяшацца“; але таму, што сэрца ў яе залішне моцна білася, і пачуццё, падобнае на страх, заняло дыханне.

ХХX

Выходзячы ад Каліціных, Лаўрэцкі сустрэўся з Паншыным; яны халодна пакланіліся адзін аднаму. Лаўрецкі прышоў да сябе на кватэру і зачыніўся. Ён перажываў пачуцці, наўрад ці калі-небудзь ім перажытыя. Ці даўно знаходзіўся ён у стане „ціхамірнага здранцвення“? Ці даўно адчуваў сябе,