Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/302

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рукі ў яе пад кісейнымі рукавамі зрабіліся „крупчастыя“, як у купчыхі; самавар не схадзіў са стала, апрача шоўку ды бархату яна нічога насіць не хацела, спала на пуховых пярынах. Год пяць прадоўжвалася гэта шчаслівае жыццё, але Дзімітры Пестоў памёр; удава яго, паня добрая, шкадуючы памяць нябожчыка, не хацела абыйсціся са сваёй супраціўніцай несумленна, тым больш, што Агата ніколі перад ёю не забывалася; аднак аддала яе за скотніка і саслала прэч з вачэй. Прайшло гады тры. Раз неяк, у душны летні дзень, паня заехала да сябе на скотны двор. Агата пачаставала яе такімі слаўнымі халоднымі вяршкамі, так скромна сябе трымала, і сама была такая акуратная, вясёлая, усім здаволеная, што паня змілавалася над ёю і дазволіла хадзіць у дом: а месяцаў праз шэсць так да яе прывязалася, што зрабіла яе эканомкай і даручыла ёй усю гаспадарку. Агата зноў увайшла ў сілу, зноў раздабрэла і пабялела; барыня зусім ёй даверылася. Так прайшло яшчэ год пяць. Няшчасце паўторна звалілася на Агату. Муж яе, якога яна вывела ў лёкаі, запіў, пачаў прападаць з дома і скончыў тым, што выкраў шэсць панскіх срэбраных лыжак і схаваў іх — да выпадку — у жончын куфар. Гэта выкрылася. Яго зноў звярнулі ў скотнікі, а на Агату наклалі няміласць, з дома яе не выгналі, але перавялі з эканомак у краўчыхі і загадалі ёй замест чапца насіць хустку. На здзіўленне ўсіх Агата з ціхім пакорам прыняла выбухнуўшы над ёю ўдар. Ёй ужо было тады за трыццаць год, дзеці ў яе ўсе памерлі, і муж жыў нядоўга. Прышла ёй пара схамянуцца: яна схамянулася. Яна зрабілася вельмі маўклівая і багамольная, не прапускала ні адной заутрані, ні адной абедні, падаравала ўсе свае прыгожыя сукенкі. Пятнаццаць год правяла яна ціха, мірна, станавіта,