Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/306

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рабіць. Так расла яна — спакойна, няспешна, так дасягнула дзевятнаццацігадовага ўзросту. Яна была вельмі мілая, сама таго не ведаючы. У кожным яе руху выяўлялася мімавольная, крыху нязграбная грацыя; голас яе гучэў срэбрам някранутага юнацтва, малейшае адчуванне прыемнасці выклікала прывабную ўсмешку на яе губы, надавала глыбокі блеск і нейкую таёмную ласкавасць яе прасвятлеўшым вачам. Уся пранікнутая пачуццём абавязку, баязню абразіць каго-б там не было, з сэрцам добрым і ціхім, яна любіла ўсіх і нікога ў прыватнасці. Яна любіла аднаго бога захоплена, нясмела, пяшчотна. Лаўрэцкі першы парушыў яе ціхае ўнутранае жыццё.

Такою была Ліза.

ХХХVІ

Наступным днём, гадзіне а дванаццатай, Лаўрэцкі адправіўся да Каліціных. На дарозе ён сустрэў Паншына, які праскакаў міма яго верхам, насунуўшы капялюш на самыя бровы. У Каліціных Лаўрэцкага не прынялі — у першы раз з той пары, як ён з імі пазнаёміўся. Мар‘я Дзімітраўна „адпачывалі“, — так паведаміў лёкай; „ім“ галава балела. Марфы Цімафееўны і Лізаветы Міхайлаўны не было дома. Лаўрэцкі пахадзіў каля саду, у няяснай надзеі сустрэцца з Лізай, але не ўбачыў нікога. Ён звярнуўся праз дзве гадзіны і атрымаў той-жа самы адказ, прычым лёкай неяк скосу паглядзеў на яго. Лаўрэцкаму здалося непрыстойным наведвацца ў той-жа дзень у трэці раз — і ён наважыўся з‘ездзіць у Васільеўскае, дзе ў яго без таго былі справы. Па дарозе ён меркаваў аб розных планах, адзін лепш эа другога: але ў вёсцы яго цёткі на яго напаў сум; ён рас-