Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/305

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

за свавольствы. Калі яна бывала чым нездаволена, яна толькі маўчала, і Ліза разумела гэта маўчанне; з хуткай праніклівасцю дзіцяці яна таксама добра разумела, калі Агата была нездаволена іншымі — ці Мар‘яй Дзімітраўнай альбо самім Каліціным. Гады тры з лішкам хадзіла Агата за Лізай, дзяўчына Маро яе змяніла; але лёгкадумная францужанка з сваімі сухімі манерамі ды воклікамі: tout са c‘est des bêtises — не магла выжыць з сэрца Лізы яе любую няньку: пасеянае семя пусціла залішне глыбокія корні. Да таго-ж, Агата, хаця і перастала хадзіць за Лізай, засталася ў доме і часта бачылася са сваёй выхаванкай, якая ёй верыла па-ранейшаму.

Агата, аднак, не ўжылася з Марфай Цімафееўнай, калі тая пераехала ў Каліцінскі дом. Строгая важнасць былой „панёўніцы“ не падабалася нецярплівай і самавольнай бабулі. Агата адпрасілася на багамолле і не звярнулася. Хадзілі цёмныя чуткі, нібы яна аддалілася ў раскольніцкі скіт. Але след, пакінуты ёю ў душы Лізы, не згладзіўся. Яна па-старому ішла да абедні, як на свята, малілася з захапленнем, з нейкім стрыманым і сарамлівым парываннем, чаму Мар‘я Дзімітраўна потай не мала здзіўлялася, ды і сама Марфа Цімафееўна, хаця ні чым не абмяжоўвала Лізу аднак старалася ўмеркаваць яе імпэт і не дазваляла ёй класці залішнія земныя паклоны: не дваранская, бач, гэта манера. Вучылася Ліза добра, г. зн. уседліва; асабліва бліскучымі здольнасцямі, вялікім розумам яе бог не ўзнагародзіў. Без стараннасці ёй нічога не давалася. Яна добра іграла на фартэп‘яна, але адзін Лем ведаў, чаго ёй гэта каштавала. Чытала яна не шмат; у яе не было „сваіх слоў“, але былі свае думкі, і ішла яна сваім шляхам. Нездарма падобна яна была на бацьку: ён таксама не пытаўся ў іншых, што яму