Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/315

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

хораша ў гэты момант. Шэрае парыжскае адзенне стройна ахутвала яё гнуткую, амаль семнаццацігадовую постаць; яе тонкая, кволая шыя, акружаная белым каўнерыкам, роўна дыхаўшыя грудзі; рукі без браслетаў і перстняў, — уся яе фігура, ад блішчастых валасоў да кончыка ледзь высунутага чаравіка, была так пекна…

Лаўрэцкі акінуў яе зласлівым поглядам, ледзь не ўсклікнуў: „brava!“, ледзь не выцяў яе кулаком у цемя — і аддаліўся. Праз гадзіну ён ужо адправіўся ў Васільеўскае, а праз дзве гадзіны Варвара Паўлаўна загадала наняць сабе лепшую карэту ў горадзе, надзела просты саламяны капялюш з чорным велюмам і скромную манцілью, даручыла Аду Жустыні, і адправілася да Каліціных: з роспытаў прыслугі яна даведалася, што муж яе ездзіў да іх штодзень.

ХХХVIII

Дзень прыезду жонкі Лаўрэцкага ў горад О…, невясёлы для яго дзень, быў таксама цяжкім днём для Лізы. Не паспела яна сыйсці ўніз і прывітацца з мацер‘ю, як пад акном пачуўся конскі тупат, і яна з захаваным страхам убачыла Паншына, уязджаўшага на двор. „Ён з‘явіўся так рана для канчатковага аб‘яснення“, — падумала яна — і не ашукалася; пакруціўшыся ў гасцінай, ён прапанаваў ёй пайсці з ім у сад і патрабаваў вырашэння свайго лёсу. Ліза сабралася з духам і абвясціла яму, што не можа быць яго жонкай. Ён выслухаў яе да канца, стоячы да яе бокам і насунуўшы на лоб капялюш; ветліва, але змененым голасам спытаў яе: ці апошняе гэта яе слова, і ці не падаў ён чым-небудзь поваду да падобнай перамены ў яе думках? потым прыціснуў руку