Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/316

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

да вачэй, коратка і здрывіста ўздыхнуў і адторгнуў руку ад твара.

— Я не хацеў пайсці па збітым шляху, — прагаварыў ён глуха: — я хацеў знайсці сабе друга па імкненню сэрца; але, відаць, гэтаму не павінна быць. Бывайце, мары! — Ён глыбока пакланіўся Лізе і звярнуўся ў дом.

Яна спадзявалася, што ён зараз-жа ад‘едзе; але ён пайшоў у габінет да Мар‘і Дзімітраўны і каля гадзіны праседзеў у яе. Адыходзячы, ён сказаў Лізе: „Votre mére vous appelle; adieu а jamais[1]…“, сеў на каня і ад самага ганка паскакаў ва ўсю моц. Ліза ўвайшла да Мар‘і Дзімітраўны і застала яе ў слязах: Паншын сказаў ёй пра сваё няшчасце.

— За што ты мяне даканала? За што ты мяне даканала? — так пачала свае енкі засмучоная ўдава. — Каго табе яшчэ трэба? Чым ён табе не муж? Камер-юнкер! не інтэрэсан! Ён у Пецербургу з любой фрэйлінай мог-бы ажаніцца. А я-ж, я-ж спадзявалася! І ці даўно ты да яго змянілася? Адкуль-небудзь гэтая хмара надута, — не сама собою прышла. Ужо ці не той фофан? Вось нашла парадніка!

— А ён-жа, мой галубочак, — не пераставала Мар‘я Дзімітраўна: — які ён ветлівы, у самым смутку які ўважлівы! Абяцаўся не пакідаць мяне. Ах, я гэтага не вытрываю! Ах, мне галава страшэнна забалела! Пашлі да мяне Палашу. Ты даб‘еш мяне, калі не апамятаешся, — чуеш? — І, назваўшы яе разы два няўдзячнай, Мар‘я Дзімітраўна выслала Лізу.

Яна адправілася ў свой пакой. Але не паспела яна яшчэ аддыхнуць ад аб‘яснення з Паншыным і з мацер‘ю, як над ёй зноў выбухнула наваль-

  1. Ваша маці кліча вас, бывайце назаўсёды (фр.).