Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/332

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сэнс, стараўся сам гаварыць вачыма, але адчуваў, што ў яго нічога не выходзіць; ён адчуваў, што Варвара Паўлаўна, у якасці сапраўднай, загранічнай львіцы, стаяла вышэй за яго, а таму ён і нe зусім уладаў сабою. У Варвары Паўлаўны была манера ў часе гутаркі ледзь-ледзь датыкацца да рукава свайго субяседніка; гэтыя раптоўныя датыканні вельмі хвалявалі Владзіміра Нікалаіча. Варвара Паўлаўна ўладала здольнасцю лёгка сыходзіцца з кожным; двух гадзін не прайшло, як Паншыну ўжо здавалася, што ён ведае яе век, а Ліза, тая самая Ліза, якую ён усё-такі кахаў, якой ён напярэдадні прапаноўваў руку, — знікала як-бы ў тумане. Падалі чай; гутарка зрабілася яшчэ вальней. Мар‘я Дзімітраўна пазваніла казачка і загадала сказаць Лізе, каб яна сышла ўніз, калі яе галаве зрабілася лягчэй. Паншын, пачуўшы імя Лізы, пусціўся размаўляць пра самаахвяраванне, пра тое, хто больш здольны на ахвяры — мужчына альбо жанчына, Мар‘я Дзімітраўна зараз-жа расхвалявалася, пачала запэўняць, што жанчына больш здольна, абвясціла, што яна гэта ў двух словах давядзе, заблыталася і скончыла нейкім досыць няўдалым параўнаннем. Варвара Паўлаўна ўзяла сшытак нот, да паловы закрылася ім і, нахіліўшыся ў бок Паншына, пакусваючы бісквіт, з спакойнай усмешкай на губах і ва ў зроку, упоўголаса прамовіла: „Elle n‘a pas inventé la poudre la bonne dame[1]“. Паншын крыху спалохаўся і здзівіўся смеласці Варвары Паўлаўны; але ён не зразумеў, колькі пагарды да яго самаго хавалася ў гэтай нечаканай адкрытасці, і, забыўшыся на прыхільнасць і адданасць Мар‘і Дзімітраўны, забыўшыся на абеды, якімі яна яго карміла, грошы, якія яна

  1. Яна не выдумала пораху, гэтая добрая жанчына (фр.).