Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/334

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзякаваць вас за ўсе вашы ласкі; але я вельмі вінавата перад Фёдарам Іванычам; ён дараваць мне не можа.

— Ды хіба вы… сапраўды … пачала была з зацікаўленасцю Мар‘я Дзімітраўна…

— Не пытайце мяне, — перапыніла яе Варвара Паўлаўна і ўтупілася, — я была маладая, лёгкадумная… Аднак, я не хачу апраўдвацца.

— Ну, усё-такі, чаму-ж не паспрабаваць? Не адчавайцеся, — адказала Мар‘я Дзімітраўна і хацела патрапаць яе па шчацэ, але зірнула ёй у твар — і збаялася. „Скромная, скромная, — падумала яна: — а ўжо як львіца“.

— Вы хворая? — гаварыў тым часам Паншын Лізе.

— Так, я нездарова.

— Я разумею вас, — адказаў ён пасля досыць доўгага маўчання. — Так, я разумею вас.

— Як?

— Я разумею вас, — паўтарыў значна Паншын, які проста не ведаў, што сказаць.

Ліза збяатэжылася, а потым падумала: „няхай!“ Паншын зрабіў таямнічы выгляд і змоўк, з строгасцю пазіраючы ў бок.

— Аднак, ужо, здаецца, адзінаццатая гадзіна прабіла, — заўважыла Мар‘я Дзімітраўна.

Госці зразумелі намёк і пачалі развітвацца. Варвара Паўлаўна павінна была абяцаць, што прыедзе абедаць на наступны дзень і прывязе Аду; Гедэонаўскі, які ледзь быў не заснуў, седзячы ў куце, прапанаваў яе праводзіць дамоў. Паншын урачыста развітаўся з усімі, а на ганку, падсаджваючы Варвару Паўлаўну ў карэту, паціснуў ёй руку і закрычаў услед: au revoir[1]! Гедэонаўскі сеў з ёй побач; яна ўсю дарогу забаўлялася тым,

  1. Да пабачэння (фр.).