Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/347

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сядзеў, як на вуглях. „Божа май, — думаў ён: — што гэта за мука, што за дзень мне выдаўся сёння!..“

— Вы не адказываеце — загаварыла зноў Мар‘я Дзімітраўна; — як я павінна вас зразумець? — Няўжо вы можаце быць такім жорсткім? Не, я гэтаму верыць не хачу. Я адчуваю, што мае словы вас пераканалі. Фёдар Іваныч, бог вас узнагародзіць за вашу ласку, а вы прыміце цяпер з рук маіх вашу жонку…

Лаўрэцкі мімаволі падняўся з крэсла; Мар‘я Дзімітраўна таксама ўстала і, жвава зайшоўшы за шырмы, вывела адтуль Варвару Паўлаўну. Бледная, ледзь жывая, з апушчанымі вачыма, яна, здавалася, зраклася ад усялякай уласнай думкі, ад усялякай волі — аддалася ўся ў рукі Мар‘і Дзімітраўны.

Лаўрэцкі адступіў крок назад.

— Вы былі тут! — усклікнуў ён.

— Не вінавацце яе, — спешна праказала Мар‘я Дзімітраўна: — яна нізашто не хацела заставацца, але я загадала ёй застацца, я пасадзіла яе за шырму. Яна запэўняла мяне, што гэта яшчэ больш вас раззлуе; я і слухаць яе не хацела; я лепей за яе вас ведаю. Прыміце-ж з рук маіх вашу жонку; ідзіце, Вара, не бойцеся, прыпадзіце да вашага мужа (яна тарганула яе за руку) — і маё благаславенне…

— Чакайце, Мар‘я Дзімітраўна, — перапыніў яе Лаўрэцкі глухім, але ўзрушаючым голасам. — Вы, мабыць, любіце жаласлівыя сцэны (Лаўрэцкі не памыляўся: Мар‘я Дзімітраўна яшчэ з інстытута захавала слабасць да некаторай тэатральнасці); яны вас забаўляюць; але некаторым ад іх цяжка даводзіцца. Аднак, я з вамі гаварыць не буду: у гэтай сцэне не вы галоўная дзеючая асоба. Што вы хочаце ад мяне, мадам? — дадаў ён, звяр-