Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/348

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

таючыся да жонкі. — Ці не зрабіў я для вас, што мог? Не гаварыце мне, што не вы наладзілі гэтае спатканне; я вам не паверу, — і вы ведаеце, што я вам верыць не магу. Што-ж вы хочаце? Вы разумная, — вы нічога не робіце без карысці. Вы павінны зразумець, што жыць з вамі, як я жыў раней — я не ў сілах; не таму, што я на вас злуюся, а таму, што я зрабіўся іншым чалавекам. Я сказаў вам гэта на другі дзень вашага звароту, і вы самі, у гэты момант, у душы са мною згодны. Але вы жадаеце аднавіць сваё месца ў грамадстве, вам мала жыць у мяне ў доме, вы жадаеце жыць са мной пад адным дахам, — ці-ж няпраўда?

— Я жадаю, каб вы мне даравалі, — праказала Варвара Паўлаўна, не падымаючы вачэй.

— Яна жадае, каб вы ёй даравалі, — паўтарыла Мар‘я Дзімітраўна.

— І не для сябе, для Ады, — шапнула Варвара Паўлаўна.

— Не для яе, для вашай Ады, — паўтарыла Мар‘я Дзімітраўна.

— Добра. Вы гэтага хочаце? — праказаў з натугай Лаўрэцкі. — Калі жадаеце, я і на гэта згодзен.

Варвара Паўлаўна кінула на яго хуткі погляд, а Мар‘я Дзімітраўна ўсклікнула: — Ну, слава богу! — і зноў пацягнула Варвару Паўлаўну за руку. — Прыміце-ж цяпер ад мяне…

— Пастойце, кажу вам, — перапыніў яе Лаўрэцкі. — Я згаджаюся жыць з вамі, Варвара Паўлаўна, — гаварыў ён далей: гэта значыць, я прывязу вас у Лаўрыкі, і пражыву з вамі сколькі мага, а потым выеду і буду прыязджаць. Вы бачыце я вас ашукваць не хачу; але не патрабуйце больш нічога. Вы-б самі засмяяліся, калі-б я выканаў жаданне шаноўнай нашай сваячкі і прытуліў-б вас да свайго сэрца, пачаў-бы запэўняць