Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/360

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

стаўных гвардзейскіх вусаносаў, чалавек год трыцацці васьмі, незвычайнай моцнасці складу. Французскія наведвальнікі з салона пані Лаўрэцкай называюць яго „le gros taureau de l‘Ukraine[1]“. Варвара Паўлаўна ніколі не запрашае яго нa свае модныя вечары, але ён карыстаецца яе прыхільнасцю цалкам.

І так… прайшло восем год. Зноў павеяла з неба ззяючым шчасцем вясны; зноў усміхнулася яна зямлі і людзям; зноў пад яе ласкай усё закрасавала, пакахала і заспявала. Горад О… мала змяніўся ў працягу гэтых васьмі год; але дом Мар‘і Дзімітраўны нібы памаладзеў: яго нядаўна пафарбаваныя сцены бялелі ветліва, і рамы адчыненых вокнаў чырванеліся і блішчэлі на захадзіўшым сонцы; з гэтых вокнаў несліся на вуліцу радасныя, лёгкія гукі звонкіх маладых галасоў, безупыннага смеху; увесь дом, здавалася, кіпеў жыццём і пераліваўся весялосцю праз край. Сама гаспадыня дома даўно сышла ў магілу: Мар‘я Дзімітраўна сканала гады праз два пасля пастрыжэння Лізы; і Марфа Цімафееўна не доўга перажыла сваю пляменніцу; побач пакояцца яны на гарадскіх могілках. Не стала і Настассі Карпаўны; верная бабулька ў працягу некалькіх год штотыдзень хадзіла маліцца над прахам сваёй прыяцелькі… Прышла пара, і яе костачкі таксама ўклаліся ў сырой зямлі. Але дом Мар‘і Дзімітраўны не адышоў у чужыя рукі, не вышаў з яе роду, гняздо яе не спустошылася: Леначка, якая зрабілася стройнай, прыгожай дзяўчынай, і яе жаніх — бялявы гусарскі афіцэр; сын Мар‘і Дзімітраўны, які толькі што ажаніўся ў Пецербургу і разам з маладой жонкай прыехаў на вясну ў О…, сястра

  1. Тоўсты украінскі бык (фр.).