Старонка:Рудзін, Дваранскае гняздо (1935).pdf/41

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

няма моцнай асновы, у якую ён верыць, няма глебы, на якой ён стаіць цвёрда, як можа ён уявіць сабе патрэбнасць, значэнне, будучыню свайго народа? Як можа ён ведаць, што ён павінен сам рабіць, калі...

— Гонар і пашана! — адрывіста праказаў Пігасаў, пакланіўся і адышоў у бок, ні на кога не гледзячы.

Рудзін паглядзеў на яго, усміхнуўся крыху і змоўкнуў.

— Ага? Пусціўся наўцёкі! — загаварыла Дар'я Міхайлаўна.

— Не турбуйцеся, любы Дзімітры... Выбачайце, — дадала яна з ветлівай усмешкай: — як вас па бацьку?

— Нікалаіч.

— Не турбуйцеся, любы Дзімітры Нікалаіч! Ён нікога з нас не ашукаў. Ён хоча зрабіць выгляд, што не хоча больш спрачацца... Ён адчувае, што не можа спрачацца з вамі. А вы лепей сядайце да нас бліжэй, ды пагутарымо.

Рудзін падсунуу сваё крэсла.

— Як гэта мы да гэтага часу не пазнаёміліся? — гаварыла Дар'я Міхайлаўна. — Гэта мне дзіўна... Ці чыталі гэтую кніжку? С'est de Tocquevіlle, vous savez[1].

І Дар'я Міхайлаўна працягнула Рудзіну французскую брашуру.

Рудзін узяў тоненькую кніжачку у рукі, перагарнуў у ёй некалькі старонак і, паклаўшы яе назад на стол, адказваў, што ўласна гэтага твора п. Таквіля ён не чытаў, але часта разважаў аб закранутым ім пытанні. Гутарка завязалася. Рудзін спачатку нібыта хістаўся, не не адважваўся

  1. Гэта Таквіль, як вы ведаеце (фр.).